Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 119:112 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Схіліў я сэрца маё, каб чыніць пастановы Твае вечна, да канца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 119:112
13 Крыжаваныя спасылкі  

але хай Ён нахіне сэрцы нашыя да Сябе, каб мы хадзілі ўсімі Яго дарогамі і выконвалі прыказанні Яго, і пастановы, і загады, якія Ён даў бацькам нашым.


але абараняюць цябе добрыя ўчынкі твае, бо ты выдаліў слупы з зямлі і падрыхтаваў сэрца сваё, каб шукаць Бога».


Бо Эздра схіліў сэрца сваё, каб вывучаць і спаўняць закон Госпадаў, і выконваць, і вучыць у Ізраэлі прыказанню і закону.


ГЭ. Усталюй закон мне, Госпадзе, дарогу пастановаў Тваіх, і я трымацца буду яе заўсёды.


Нахіні сэрца маё да сведчанняў Тваіх, а не да нажывы.


І буду пільнавацца закону Твайго заўсёды, павечна і ў векі вечныя.


Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.


Бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.


накіроўваючы вуха сваё да мудрасці, схіляючы сэрца сваё да пазнання разважлівасці,


Бо з ласкавасці Сваёй Бог з’яўляецца ў вас прычынай і хацець, і дзейнічаць.


Ешуа сказаў: «Цяпер выкіньце багоў іншых з грамады вашай ды прыхіліце сэрцы вашыя да Госпада, Бога Ізраэля».


Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.


Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.