Гэта слова, якое сказаў Госпад пра яго: “Брыдзіцца табою, кпіць з цябе дзева, дачка Сіёна; за табой ківае галавой дачка Ерузаліма.
ПЛАЧ 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І страціла дачка Сіёна ўсю дастойнасць сваю, кіраўнікі яе — як алені, не знаходзячыя пашы сабе; валакуцца зняможаныя на вачах пераследніка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адыйшла ад дачкі Сыёну ўся велічнасьць яе; князі яе сталіся як алені, якія не знаходзяць пашы, і ідуць яны бяз сілы перад перасьледвальнікам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адабрана ў дачкі Сіёна ўся яе велічнасьць; князі яе, як алені, што не знаходзяць пашы; і бясьсіла ідуць яны перад паганятым. |
Гэта слова, якое сказаў Госпад пра яго: “Брыдзіцца табою, кпіць з цябе дзева, дачка Сіёна; за табой ківае галавой дачка Ерузаліма.
І быў прарыў у горадзе, і ноччу ўсе ваяры ўцяклі і выйшлі з горада па дарозе брамы, што між мурамі каля царскага саду, калі халдэі былі вакол горада. Такім чынам, выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
І войска халдэяў кінулася ў пагоню за царом, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхона, і ўсё войска яго рассыпалася, і пакінула яно яго.
Як жа гэта горад верны, поўны праўды, стаўся распусным? Справядлівасць пражывала ў ім, а цяпер, вось, забойцы.
тады ўтворыць Госпад на ўсёй прасторы гары Сіён і над скопішчам яе воблака ўдзень, дым і бляск полымя агністага — уначы: над усёю славаю — покрыў,
«Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля, да ўсіх перасяленцаў, якіх Я перасяліў з Ерузаліма ў Бабілон:
ад тупату капытоў дужых коней яго, ды ад шуму калясніц яго і грукату колаў іх. Бацькі не будуць звяртаць увагі на сыноў, бо самлеюць іх рукі,
Гарады здабыты, і крэпасці захоплены. І сэрца волатаў Мааба будзе ў той дзень, як сэрца жанчыны парадзіхі.
А потым вырваў вочы Сэдэцыі і закаваў у падвоеныя медныя кайданы, і павёў яго цар Бабілона ў Бабілон, і ўкінуў яго ў вязніцу аж да дня яго смерці.
І спаліў ён дом Госпада і палац цара, а таксама ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
“Скажы дому Ізраэля: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я апаганю маю святыню, гонар моцы вашай, і радасць вачэй вашых, і тугу душы вашай. Сыны вашы і дочкі вашы, якіх вы пакінулі, ад меча загінуць.
І ты, сын чалавечы, вось, у дзень, у які Я вазьму ад іх сілу іх, і радасць велічы, і раскошу вачэй іх, і тугу душ іх, сыноў і дачок іх;
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а двое адганяць дзесяць тысяч? Ці няпраўда, што скала іх прадала іх, і Госпад выдаў іх?