Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПЕСЬНЯ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Улонне тваё — круглая чаша: ніколі не бракуе ў ёй віна мяшанага; жывот твой — як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Улоньне тваё — як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой — як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

твой пупок - нібы круглая чара па беражок з пахучым віном; твой жывот - гэта горка пшаніцы сярод лілеяў чароўных;

Глядзіце раздзел



ПЕСЬНЯ 7:3
5 Крыжаваныя спасылкі  

Нэфталі — адпушчаная лань, што дае прыгожыя рогі.


Яна — лань найпрыгажэйшая і сарна зграбнейшая, прывабнасці яе ап’яняюць цябе ў кожны час, у каханні яе бесперапынна шукай асалоду.


Грудзі твае — як двое казлянят, блізнят сарны, якія пасвяцца ў лілеях.


Зубы твае — як статкі авечак, што выходзяць з купальні: усе з параю ягнят, і няплоднай між іх няма.


«Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка князя! Выгін клубоў тваіх — як каралі, што зроблены рукою майстра.