ПЕСЬНЯ 5:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, о найпрыгажэйшая з жанчын? Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, што так нас заклінаеш?» Біблія (пераклад А.Бокуна) «Чым любы твой мілейшы ад другіх, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Чым любы твой мілейшы ад другіх, што ты так заклінаеш нас?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чым мілейшы твой любы за іншых, прыгажуня з усіх прыгажунь? Чым любейшы твой мілы за іншых, што заклінаеш нас? |
«Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма, сарнамі і палявымі ланямі: не будзіце і не падымайце ад сну ўлюбёнай, аж пакуль сама не захоча».
«Куды пайшоў улюбёны твой, о найпрыгажэйшая з жанчын? Куды збочыў твой любы, мы пашукаем яго з табою!»
І вырас Ён, быццам парастак перад Ім, і як бы корань з сухой зямлі. Не было ў Ім віду ані красы, каб мы падзівіліся на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам падабаўся.
І Слова сталася целам, і пасялілася між намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, – поўнае ласкі і праўды.