І пасылаў Госпад да іх прарокаў, каб іх навярнуць да Госпада, але яны не жадалі слухаць іх словы.
НЭЭМІІ 13:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тыя дні ўбачыў я, як у Юдэі тапталі ў давільнях у суботу, насілі снапы і клалі на аслоў іх, а таксама і віно, і вінаград, і фігі, і ўсякі цяжар, і прывозілі ў Ерузалім у дзень суботні; і заклінаў я іх, калі яны у гэты дзень прадавалі харчы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У гэтыя дні я бачыў у Юдэі тых, якія тапталі [віно] ў тоўчнях у суботу, і вазілі снапы, накладалі [рэчы] на аслоў, і таксама віно, вінаград, фігі і ўсякія цяжары, і прывозілі ў Ерусалім у дзень супачынку. І я папярэджваў іх у той дзень, калі яны продалі жыўленьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя дні я ўбачыў у Юдэі, што ў суботу топчуць чавілы, возяць снапы і наўючваюць аслоў віном, вінаградам, смоквамі і ўсялякім грузам, і вязуць у суботні дзень у Ерусалім. І я строга выгаварыў ім таго ж самага дня, калі яны прадавалі страўнае. |
І пасылаў Госпад да іх прарокаў, каб іх навярнуць да Госпада, але яны не жадалі слухаць іх словы.
І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
І ўстанаўліваем сабе законы, каб штогод даваць трэцюю частку сікля на патрэбу дома Бога нашага,
А жыхары Тыра жылі там, у Юдэі, прывозілі рыбу і ўсе тавары, і прадавалі ў суботу сынам Юды ў Ерузаліме.
І я іх заклінаў, і сказаў ім: «Чаму начуеце па-за мурам? Калі зноў гэтак зробіце, дык падыму руку на вас». Такім чынам, ад таго часу не прыходзілі ў суботу.
І заклінаў Ты іх, каб навярнуць да закону Твайго; але яны трымаліся пагардліва, і не паслухалі прыказанняў Тваіх, і грашылі адносна законаў Тваіх, якія, калі споўніць чалавек, то будзе жыць у іх, і зрабілі яны бунтарскім плячо сваё, і зацвярдзеў іх карак, і не выслухалі яны.
Паслухай, народзе Мой, Я буду прамаўляць! Ізраэль, Я буду сведчыць супраць цябе: «Я Бог, Я твой Бог.
Хай захоўваюць сыны Ізраэля суботу і святкуюць яе ў пакаленнях сваіх: гэта запавет вечны
Шэсць дзён працуйце, а сёмы дзень хай будзе вам святы, субота і адпачынак для Госпада; хто будзе працаваць у той дзень, загіне.
Адступнікі ад закона — хваляць бязбожнікаў; а хто трымаецца закона — абураецца імі.
Калі адвядзеш нагу сваю ў шабат, каб не рабіць працы ў дзень Мой святы, і назавеш шабат асалодаю і слаўным святым днём для Госпада, і калі ўшануеш яго, адклаўшы падарожжы свае, справы свае і размовы свае,
І станецца, калі будзеце слухаць Мяне, — кажа Госпад, — каб не ўносілі цяжараў праз брамы горада гэтага ў дзень суботы, і каб святкавалі дзень суботы, ды не рабілі аніякае работы,
А калі Мяне не паслухаеце, каб святкаваць дзень суботы, каб устрымацца ад нясення цяжараў, уваходзячы брамамі Ерузаліма ў дзень суботы, Я запалю агонь у яго брамах, і ён праглыне дамы Ерузаліма ды не згасне».
Слова Госпада да вас, рэшта Юды: «Не ідзіце ў Егіпет». Ведайце добра, што я перасцярог вас сёння,
І дом Ізраэля ўзбунтаваўся супраць Мяне ў пустыні: не жылі яны паводле прыказанняў Маіх і законы Мае адкінулі, спаўняючы якія, чалавек жыць імі будзе, і суботы Мае надта апаганілі. Дык Я сказаў, што вылью абурэнне Маё на іх у пустыні і іх знішчу.
Вы кажаце: «Калі то пройдзе поўня месяца? Тады будзем мы прадаваць хлеб. Калі ж шабат? Тады мы адчынім свірны, каб змяншаць меру, павялічваць кошт сікля ды падманваць фальшывымі вагамі,
І многімі іншымі словамі сведчыў і ўшчуваў іх, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага роду распуснага».
сведчучы як юдэям, так і грэкам навярнуцца да Бога і верыць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту.
Вось, аб гэтым кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як іншыя народы ходзяць у марнасці розуму свайго,
А калі забудзеш ты пра Госпада, Бога твайго, і пойдзеш за іншымі багамі, і будзеш шанаваць іх і пакланяцца ім, — вось, цяпер сведчу перад вамі, што папрападаеце вы зусім.
каб ніхто не ўзвышаўся і не крыўдзіў у справах брата свайго, бо Госпад ёсць мсціўцам за ўсё гэта, як мы вам ужо казалі і сведчылі.