І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне.
МАЦЬВЕЯ 5:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. |
І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне.
«Паглынецца смерць перамогаю навечна, ды асушыць Госпад Бог слязу з усякага твару, і ганьбу Свайго народа здыме Ён з усяе зямлі, бо Госпад сказаў гэта.
Бо ты, народзе на Сіёне, які жывеш у Ерузаліме, плачаш [цяпер], ды не будзеш плакаць [заўсёды]; [як цяпер] літуецца, [так] і будзе літавацца над табою, на голас просьбы тваёй, як толькі пачуе, адкажа табе.
і адкупленыя Госпадам вернуцца. І прыйдуць яны з хвалою на Сіён, і радасць вечная — над іх галавою: весялосць і радасць яны здабудуць, а смутак і стогны сыдуць.
Цешцеся разам з Ерузалімам, весяліцеся ў ім усе, якія шануеце яго; радуйцеся з ім радасцю ўсе, якія смуткавалі над ім,
Ці ж не рука Мая ўчыніла ўсё гэта, ды ўсё гэта Маё, — кажа Госпад. — Але вось да каго Я буду прыглядацца: да беднага і прыгнечанага духам, і да таго, хто трымціць перад словамі Маімі.
І тыя з іх, якія ўцякуць — уратуюцца, і стануць на гарах, як быццам галубы з далін, будуць стагнаць кожны дзеля сваёй злачыннасці.
Госпад сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну горада, праз сярэдзіну Ерузаліма, і напішы “таў” на лбах мужчын, якія ўздыхаюць і бядуюць дзеля ўсіх агіднасцей, што ў ім адбываюцца».
і на дом Давіда і на жыхароў Ерузаліма вылью дух ласкі і пабожнасці; і яны будуць глядзець на Мяне. З-за Таго, Каго прабілі, будуць яны лямантаваць, як лямантуюць па адзіным сыне, і будуць перажываць па Ім, як перажываюць звычайна па першынцу.
І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
Шчасныя, што цяпер галадаеце, бо будзеце насычаны. Шчасныя, што цяпер плачаце, бо будзеце смяяцца.
Гора вам, што цяпер насычаны, бо будзеце галодныя. Гора вам, што цяпер смеяцеся, бо будзеце сумаваць і плакаць.
ды, стаўшы ззаду каля ног Яго, пачала, плачучы, слязамі абліваць ногі Яго і абцірала валасамі сваёй галавы, ды цалавала ногі Яго і намашчала іх алейкам.
Шчасны чалавек, які выстаіць у спакусе, бо па выпрабаванні атрымае вянок жыцця, які абяцае Бог тым, што любяць Яго.
і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула».