Глянуў ён: і вось, каля галавы яго хлеб, спечаны ў прысаку, і збан вады; дык ён паеў і папіў і зноў лёг спаць.
МАЦЬВЕЯ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады пакінуў Яго д’ябал, і вось, анёлы прыступіліся і паслугавалі Яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады пакідае Яго д’ябал; і вось, анёлы прыступіліся і служылі Яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады пакідае Яго д'ябал, - і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму. |
Глянуў ён: і вось, каля галавы яго хлеб, спечаны ў прысаку, і збан вады; дык ён паеў і папіў і зноў лёг спаць.
Ці не разумееш, што Я мог бы прасіць Айца Майго, і Ён выставіў бы Мне зараз больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?
і кажа Яму: «Калі Ты – Сын Божы, дык кінься ўніз; бо напісана: “Загадаў Ён анёлам Сваім наконт Цябе, на руках будуць насіць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй”».
І Ён прабыў у пустыні сорак дзён, і выпрабоўваўся шатанам; і жыў побач са звярамі, і анёлы паслугавалі Яму.
І з’явіўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. А Ён, будучы ў агоніі, тым даўжэй маліўся.
Калі штодзень знаходзіўся Я з вамі ў святыні, не паднялі вы на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры».
Шмат ужо не буду вам гаварыць, бо ідзе князь гэтага свету; і ён не мае нічога ўва Мне,
Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.
Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?
І зноў жа, калі ўводзіць Першароднага ў свет, кажа: «І будуць пакланяцца Яму ўсе Божыя анёлы».