МАЦЬВЕЯ 27:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ад гадзіны шостай цемра настала на ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ад шостае гадзіны цемра сталася па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай. |
«І будзе так: у той дзень, — кажа Госпад Бог, — загадаю сонцу закаціцца ў поўдзень і зацямню аблічча зямлі ў ясны дзень.
А быў гэта дзень прыгатавання Пасхі, бліз гадзіны шостай. І кажа юдэям: «Вось Цар ваш».
І чацвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца, і трэцяя частка месяца, і трэцяя частка зорак, каб пацямнела іх трэцяя частка, і ўдзень не яснела трэцяя частка, і таксама ноччу.
І адкрыла яна калодзеж бяздоння, і падняўся з калодзежа дым, як дым з вялізнае печы, і сонца і паветра патанулі ў цемры ад дыму з таго калодзежа.