Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 27:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

46 І каля дзевятай гадзіны закрычаў Ісус моцным голасам: «Элі, Элі, лэма сабактані?», што значыць: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

46 Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

46 А каля дзявятай гадзіны ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Ілі, Ілі! ламб савахвані? што азначае: Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 27:46
9 Крыжаваныя спасылкі  

Кіраўніку хору. На спосаб песні «Ласіца на досвітку». Псальм Давідаў.


Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.


І захацеў Госпад сцерці Яго немаччу. Калі складзе Ён Сваю душу ў ахвяру, убачыць Ён даўгавечнае патомства, і воля Госпада рукою Яго споўніцца.


І а дзевятай гадзіне Ісус закрычаў моцным голасам: «Гэлёі, Гэлёі! Лама сабахтані», што значыць: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»


кажучы: «Бог пакінуў яго! Даганіце і схапіце яго, бо няма Таго, Хто ўратуе».


І, усклікаючы моцным голасам, Ісус гаворыць: «Ойча, у рукі Твае перадаю Дух Мой». І, сказаўшы гэта, сканаў.


О вы ўсе, што ідзяце дарогаю, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсць пакута, як мая пакута, якую прыгатаваў мне, якою прыціснуў мяне Госпад у дзень, калі ўзгарэўся гнеў Яго.


І некаторыя з тых, што стаялі там, чуючы гэта, казалі: «Іллю кліча Ён».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы