І, калі даведаліся пра Яго людзі з таго месца, абвясцілі па ўсім тым наваколлі, і ўсе прынеслі да Яго немачных,
МАЦЬВЕЯ 14:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю вопраткі Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і ўсе, якія дакрануліся, былі аздароўленыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся, ацаляліся. |
І, калі даведаліся пра Яго людзі з таго месца, абвясцілі па ўсім тым наваколлі, і ўсе прынеслі да Яго немачных,
Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,
Бо многіх аздараўляў, таму кідаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.
І, калі ўваходзіў у селішча, або горад, або вёску, клалі перад Ім хворых на вуліцах і прасілі Яго, каб хоць да краю Яго адзення дакрануцца, і, колькі з іх дакраналіся да Яго, аздараўляліся.
І прыходзіць у Бэтсайду. І прыводзяць да Яго сляпога, ды просяць, каб дакрануўся да яго.
І ўвесь натоўп людзей стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла магутнасць ды аздараўляла ўсіх.
Усе, каго дае Мне Айцец, да Мяне прыйдуць, і таго, хто да Мяне прыходзіць, не праганю прэч.
Калі чалавек прымае абразанне ў суботу і не парушаецца закон Майсея, дык чаму злуецеся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека аздаравіў у суботу?
І праз веру ў імя Яго – гэтага чалавека, якога вы бачыце і ведаеце, умацавала імя гэтае, і вера, што праз Яго, дала яму гэтае аздараўленне перад вамі ўсімі.