Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАРКА 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Бо многіх аздараўляў, таму кідаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Бо многіх Ён аздаравіў, таму пхаліся да Яго ўсе, што мелі немачы, каб дакрануцца да Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Бо многіх Ён ацаліў, так што тыя, хто быў хворы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.

Глядзіце раздзел Копія




МАРКА 3:10
18 Крыжаваныя спасылкі  

І, калі ўваходзіў у селішча, або горад, або вёску, клалі перад Ім хворых на вуліцах і прасілі Яго, каб хоць да краю Яго адзення дакрануцца, і, колькі з іх дакраналіся да Яго, аздараўляліся.


і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю вопраткі Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі.


І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі наўкола, навучаючы ў сінагогах іх і прапаведуючы добрую вестку Валадарства, ды аздараўляў людзей ад усякай хваробы і ўсякай немачы.


так што людзі нават на вуліцу выносілі хворых ды там клалі на насілкі або ложкі, каб, калі пройдзе Пётра, хоць цень яго ўпаў на якога з іх.


А ў аднаго сотніка быў паслугач, які быў яму вельмі дарагі, моцна хворы і пры смерці.


Бо каго Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прымае».


І Ісус сказаў ёй: «Дачка! Вера твая выратавала цябе. Ідзі ў супакоі і будзь аздароўлена ад хваробы тваёй».


І, выйшаўшы, убачыў вялікі натоўп, і пашкадаваў іх, і аздаравіў хворых іх.


А Ісус, даведаўшыся пра гэта, пайшоў адтуль. І следам за Ім ішлі многія, і Ён аздараўляў іх усіх


Яшчэ мяса было на іх зубах і хапала гэтай ежы, і вось, узгарэлася абурэнне Госпада супраць народа і ўдарыў яго Госпад вельмі вялікай плягаю.


Госпад жа апанаваў фараона і дом яго страшнымі карамі дзеля Сараі, жонкі Абрама.


І прыходзіць у Бэтсайду. І прыводзяць да Яго сляпога, ды просяць, каб дакрануўся да яго.


Дык, увайшоўшы ў адну лодку, што была Сімонава, папрасіў, каб адплылі крыху ад берага. І, седзячы, навучаў людзей з лодкі.


І ўвесь натоўп людзей стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла магутнасць ды аздараўляла ўсіх.


А ў гэты час Ісус аздаравіў многіх ад хвароб, і ад пакут, і ад ліхіх духаў ды многім сляпым даў зрок.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы