МАЦЬВЕЯ 13:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць ліхі і выкрадае тое, што пасеяна ў сэрцы яго. Гэта той, у якога пры дарозе пасеяна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Да ўсякага, хто чуе слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным; гэта тое, што пасеянае пры дарозе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) да кожнага, хто слухае слова пра Царства і не разумее, прыходзіць ліхадзей і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным: вось каго азначае пасеянае пры дарозе. |
Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці.
Да якога дрэва Эдэнскага падобны ты, слаўны і высокі? І вось, кінуты ты з дрэвамі Эдэнскімі ў краіну падземную; між неабрэзаных ляжыш, з тымі, што загінулі ад меча. Гэта фараон і ўсё мноства яго,” — кажа Госпад Бог».
А калі шатан шатана выганяе, то і яго раздзірае нязгода. Як жа ўтрымаецца царства яго?
А ў каго пасеяна на камяністай зямлі, гэта той, хто слухае слова і адразу з радасцю прымае яго,
І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі наўкола, навучаючы ў сінагогах іх і прапаведуючы добрую вестку Валадарства, ды аздараўляў людзей ад усякай хваробы і ўсякай немачы.
Хай жа тады слова ваша будзе: “так – так”, “не – не”. А што звыш таго, гэта ад ліхога.
А тыя, што пры дарозе, дзе сеецца слова, калі пачуюць, зараз прыходзіць шатан і вырывае пасеянае ў сэрцах іх слова.
і аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”.
Кажа Яму Пілат: «Што ёсць праўда?» І, калі ён гэта сказаў, зноў выйшаў да юдэяў і кажа: «Я не знаходжу ў Ім ніякай віны.
Пачуўшы пра ўваскрэсенне мёртвых, адны насміхаліся, а іншыя казалі: «Паслухаем цябе пра гэта іншым разам».
Але калі вы спрачаецеся пра словы і імёны ды пра ваш закон, дык самі разбірайцеся. Бо я не хачу быць суддзёю ў гэтым».
І цяпер, вось, ведаю, што ўжо больш не ўбачыце вобліку майго вы ўсе, з якімі я сустракаўся, прапаведуючы Валадарства Божае.
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.
А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,
Бо Валадарства Божае – гэта не ежа або пітво, але справядлівасць і супакой ды радасць у Духу Святым.
а тым, што ўпорыстыя і за праўдай ісці не хочуць, але падпарадкоўваюцца нягоднасці, – гнеў і лютасць.
Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста
Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.
Ведаем, што кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, але той, які народжаны ад Бога, захоўвае сябе, і ліхі не дакранецца да яго.
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.