Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
МАЦЬВЕЯ 11:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё Мне дадзена Айцом Маім. Ды ніхто не ведае Сына, акрамя Айца, і ніхто не ведае Айца, акрамя Сына і каму Сын захоча адкрыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё Мне перададзена Айцом Маім, і ніхто ня ведае Сына, толькі Айцец; і Айца ня ведае ніхто, толькі Сын, і каму Сын хоча адкрыць. |
Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
Усё дадзена Мне Айцом Маім; і ніхто не ведае, Хто ёсць Сын, толькі Айцец, і Хто ёсць Айцец, толькі Сын ды каму Сын хацеў бы адкрыць».
Я аб’явіў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў са свету. Яны былі Твае, і Ты іх Мне даў, і яны збераглі слова Тваё.
Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, і Яму падпарадкаваны анёлы, і ўлады, і магуцці.
Кожны, хто не прызнае Сына, не мае таксама і Айца; а хто вызнае Сына, той мае і Айца.
Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, не мае Бога; а хто трымаецца навукі, той мае і Айца, і Сына.