І вырасціў Госпад Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на від і салодкае для ежы, таксама дрэва жыцця ў сярэдзіне раю і дрэва пазнання дабра і зла.
МАРКА 4:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо зямля сама з сябе родзіць, перш ладыгу, пасля колас, нарэшце поўнае зерне ў коласе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо зямля сама сабою родзіць спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе; |
І вырасціў Госпад Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на від і салодкае для ежы, таксама дрэва жыцця ў сярэдзіне раю і дрэва пазнання дабра і зла.
І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
Усё добрае зрабіў Ён у свой час; і перадаў сусвет разважнасці іх, ды не спасцігне чалавек справы, якую ўчыніў Бог, ад пачатку да канца.
Як бо зямля прыносіць сваю расліннасць ды як сад родзіць свае пасевы, так Госпад Бог народзіць справядлівасць і хвалу перад абліччам усіх народаў.
Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».
І ці ён спіць, ці ўстае ўночы і днём, а насенне ўзыходзіць і расце, і ён не ведае, калі.
маючы пэўнасць, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Ісуса;
і каб жылі вы дастойна Госпада, ва ўсім падабаючыся Яму, прыносячы плод у кожным добрым дзеянні і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,