МАРКА 13:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А дня таго і хвіліны ніхто не ведае; ані анёлы ў небе, ані Сын, толькі Айцец. Біблія (пераклад А.Бокуна) А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ані анёлы, якія ў небе, ані Сын, а толькі Айцец. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пра дзень той або гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец. |
Ён жа сказаў ім: «Не ваша справа ведаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю,
Як злодзей уначы прыйдзе дзень Госпадаў, у які нябёсы з шумам вялікім прамінуцца, стыхіі, распаленыя, знікнуць, а зямля і ўсе справы на ёй згараць.
Адкрыццё Ісуса Хрыста, якое Яму даў Бог, каб аб’явіў рабам Сваім, што павінна стацца ў хуткім часе; і, паслаўшы праз анёла Свайго, Ён даў знак рабу Свайму Яну,
Дык памятай, як ты атрымаў і чуў, і захавай, і навярніся. Бо калі не будзеш чуваць, прыйду да цябе, як злодзей, і не будзеш ведаць гадзіны, у якую прыйду да цябе.