ЛУКАША 22:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, узяўшы хлеб, склаў падзяку, і паламаў, і даў ім, кажучы: «Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І, узяўшы хлеб, падзякаваўшы, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас даецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас аддаецца; гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне. |
«Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — гэта ўвесь дом Ізраэля. Яны кажуць: “Высахлі косткі нашы, і прапала надзея наша, і загінулі мы”.
“Гэта кажа Госпад Бог: “Вось Ерузалім! Памясціў Я яго між паганамі, і ён акружаны чужымі краінамі.
і ў тваю руку даў усё, дзе жывуць людзі, і звяры палявыя, і птушкі нябесныя, і цябе зрабіў валадаром над імі ўсімі, ты — галава залатая.
І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні – людзям.
І, узяўшы сем хлябоў і рыбу і падзяку складаючы, разламаў і даў вучням Сваім, а вучні людзям.
Падобна і келіх [узяў] па вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць Новы Запавет у Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.
І сталася, калі ўзлёг з імі за сталом, узяў хлеб, і дабраславіў, і ламаў, і падаваў ім.
іншыя ж лодкі прыплылі з Тыберыяды да месца, дзе елі хлеб, над якім Госпад складаў падзяку.
Я – хлеб жывы, які з неба сышоў. Калі хто будзе есці гэты хлеб, жыць будзе вечна; а хлеб, які Я дам, ёсць Цела Маё якое Я аддам за жыццё свету».
Келіх дабраславенства, які дабраслаўляем, ці не ёсць удзелам у Крыві Хрыстовай? А хлеб, які ламаем, ці не ёсць удзелам у Целе Хрыстовым?
і пілі тое самае духоўнае пітво. Пілі, вось, з духоўнай скалы, што ішла за імі, а тая скала – Хрыстос.
Які аддаў Самога Сябе за грахі нашы, каб вырваць нас з сучаснага веку ліхога па волі Бога і Айца нашага,
Бо гэтая Агар – гара Сінай у Арабіі, адпавядае цяперашняму Ерузаліму і зняволена з сынамі сваімі.
і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.
Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.