Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ГАЛЯТАЎ 4:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Бо гэтая Агар – гара Сінай у Арабіі, адпавядае цяперашняму Ерузаліму і зняволена з сынамі сваімі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, бо ён зь дзецьмі сваімі ў рабстве;

Глядзіце раздзел Копія




ГАЛЯТАЎ 4:25
12 Крыжаваныя спасылкі  

Бо вы прыступіліся не да гары дакранальнай і палаючага агню, і цемры ды змроку і буры,


і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў Апосталаў, але выправіўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамаск.


і сказалі яны: «Мужы галілейскія, чаго стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, Які ўзяты ад вас у неба, так прыйдзе, як бачылі Яго, што ўзыходзіць у неба».


і паваляць цябе на зямлю і дзяцей тваіх, якія ў табе, ды не пакінуць у табе каменя на камені, бо ты не пазнаў часу адведзінаў тваіх».


Ерузалім, Ерузалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш тых, што да цябе пасланы, колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крылы, але вы не захацелі.


Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.


Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.


Божа, калі ішоў Ты перад народам Тваім, калі праходзіў Ты па пустыні,


горы таялі перад абліччам Госпада з Сіная, перад абліччам Госпада, Бога Ізраэля.


І ён сказаў: «Госпад прыйшоў з Сіная і з Сэіра з’явіўся ім; з’явіўся з гары Паран і прыбыў у Мэрыбу каля Кадэса, з Яго правіцы агонь палае.


Гэта як алегорыя сказана, абазначае гэта два запаветы: адзін – на гары Сінай, што на няволю родзіць, гэта Агар.


Той жа Ерузалім, што ўгары, вольны, і ёсць маці ўсім нам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы