Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»
ЛУКАША 17:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Паслугачы мы нічога не вартыя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць. |
Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»
І мы сталіся, як нячысты, — усе мы; ды, як брудная ануча, — усе справядлівасці нашы; мы ўсе павялі, як ліст, а нашы няправасці панеслі нас, як вецер.
І прыйшлі яны, і ўзялі яе ва ўласнасць, але не слухаліся голасу Твайго, не жылі паводле закону Твайго і не спаўнялі ўсяго таго, што Ты ім загадаў, каб спаўнялі. І навёў Ты на іх усе гэтыя беды.
Усе збочылі, усе разам сталіся нягоднымі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.