ЛУКАША 1:53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) галодных насыціў даброццем, а багацеяў адправіў ні з чым. Біблія (пераклад А.Бокуна) галодных насыціў дабром, а багатых адпусьціў ні з чым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым; |
І вырашчу ім парастак слаўны, і не будуць яны болей гінуць з голаду на зямлі, ды не будуць болей зносіць знявагі народаў;
Шчасныя, што цяпер галадаеце, бо будзеце насычаны. Шчасныя, што цяпер плачаце, бо будзеце смяяцца.
Сказаў ім Ісус: «Я – хлеб жыцця. Хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не засмагне.
Дык вы, браты, паглядзіце на ваша пакліканне, што няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных;
Вы ўжо насыціліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо валадарыце. О, каб вы сапраўды валадарылі, ды каб і мы з вамі разам маглі валадарыць!
Раней сытыя наймаюцца за хлеб, а галодныя больш не жывуць у нястачы. Бясплодная нараджае шмат разоў, а тая, што мела многа сыноў, — завяла.