І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік імю Госпада, і выкапаў роў вакол ахвярніка, які змяшчаў дзве саты зерня.
КАЛАСЯНАЎ 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы празь Яго Богу і Айцу. |
І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік імю Госпада, і выкапаў роў вакол ахвярніка, які змяшчаў дзве саты зерня.
Бо хай усе народы ходзяць кожны ў імя бога свайго; а мы будзем хадзіць у імя Госпада, Бога нашага, ў векі вечныя і надалей.
І даведаліся пра гэта ўсе юдэі і грэкі, якія жылі ў Эфесе, і страх ахапіў іх усіх, і славілі імя Госпада Ісуса.
ды працягні руку Тваю, каб аздараўляць і чыніць знакі і цуды праз імя святога Сына Твайго Ісуса».
Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім свеце;
Дзеля таго ці вы ясце, ці вы п’яце, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!
каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасці і аб’яўлення на пазнанне Яго,
укаранёныя і ўбудаваныя ў Ім, і ўзмоцненыя ў веры, як і былі навучаны, узбагачаючыся ў ёй з падзякаю.
І супакой Бога, да якога вы і пакліканы ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.
Паўла, і Сіліван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
Бо каму з анёлаў сказаў Ён калісьці: «Ты – Сын Мо?, Я Цябе сёння спарадзіў»? Або зноў: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Мне Сынам»?
Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.
Кожны, хто не прызнае Сына, не мае таксама і Айца; а хто вызнае Сына, той мае і Айца.