ЕРАМІІ 34:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вы навярнуліся сёння і зрабілі тое, што справядліва на віду ў Мяне, абвяшчаючы вызваленне кожны блізкаму свайму, і заключылі запавет перад абліччам Маім у доме, над якім прызывана імя Маё. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы навярнуліся сёньня і зрабілі тое, што справядлівае ў вачах Маіх, абвяшчаючы свабоду кожны бліжняму свайму, і заключылі запавет перад абліччам Маім у Доме, у якім клічуць імя Маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы сёньня навярнуліся і зрабілі справядліва перад вачыма Маімі, даўшы кожны свабоду свайму блізкаму, і заключылі перад Мною запавет у доме, над якім названа імя Маё; |
І рабіў ён справядлівае перад абліччам Госпада, але не так, як Давід, бацька яго. Рабіў ён усё так, як бацька яго, Ёас,
І стаў цар на ўзвышэнні і заключыў запавет перад абліччам Госпада, што будуць яны хадзіць за Госпадам і будуць пільнаваць прыказанні Яго, і пастановы, і законы ўсім сэрцам і ўсёй душой і што будуць яны выконваць словы гэтага запавету, якія запісаны ў той кнізе. І ўвесь народ далучыўся да запавету.
далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
Мяне шукаюць з дня на дзень і хочуць ведаць дарогі Мае, быццам народ, які справядлівасць чыніць і не пакідае закону Бога свайго. Просяць Мяне аб справядлівым судзе, хочуць наблізіцца да Бога.
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада па заключэнні царом Сэдэцыем пагаднення з усім народам у Ерузаліме, абвяшчаючы ім свабоду,
І будзеце святкаваць пяцідзесяты год, і аб’явіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да сваёй уласнасці, ды кожны вернецца ў ранейшую сям’ю.
“Гэты народ набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і шануе Мяне языком, але сэрца іх далёка ад Мяне;