Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 34:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Вы, аднак, змянілі меркаванне і зняважылі імя Маё, і вярнулі кожны свайго нявольніка ды кожны — сваю нявольніцу, якіх адпусцілі, каб былі яны свабоднымі і дзеяздольнымі, і вы прымусілі іх, каб былі яны вам нявольнікамі і нявольніцамі”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Але вы адступіліся і зьняважылі імя Маё, і вярнулі кожны нявольніка свайго і нявольніцу сваю, якіх адпусьцілі вольнымі, [каб ішлі] паводле жаданьня свайго, і прымусілі іх, каб былі для вас нявольнікамі і нявольніцамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 але потым перадумалі - і зьняславілі імя Маё - і вярнулі да сябе кожны раба свайго і кожны рабыню сваю, якіх адпусьцілі на волю, куды іхняй душы заўгодна, і прымушаеце іх быць у вас рабамі і рабынямі.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 34:16
15 Крыжаваныя спасылкі  

Не прысягай імем Маім і не зневажай імя Бога твайго. Я — Госпад!


Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць паводле ўсіх агіднасцей, якіх звычайна дапускаецца бязбожнік, ці ж такі будзе жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе залічана яму; у крывадушнасці, якой крывадушнічаў, і ў граху сваім, якім грашыў, — у іх памрэ.


Але калі і справядлівы адступіцца ад сваёй справядлівасці, дапусціцца злачыннасці, то Я перашкоджу яму; ён памрэ, бо ты не перасцярог яго: ён памрэ ў сваім граху; справядлівасць, якую ён рабіў, не будзе яму залічана; цябе, аднак, зраблю адказным за яго кроў.


Потым, аднак, змянілі рашэнне і вярнулі назад нявольнікаў і нявольніц сваіх, якіх ужо адпусцілі на свабоду, і прымусілі, каб і далей былі нявольнікамі і нявольніцамі.


Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Госпад не пакіне без кары таго, хто прызывае імя Госпада, Бога свайго, марна.


«Шкадую, што Я паставіў Саўла царом, бо адступіўся ён ад Мяне і не спаўняе словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да Госпада.


А вы зневажаеце Яго тым, што кажаце: “Стол Госпадаў апаганены і страва, што кладзецца на яго, нічога не вартая”.


Вы прыносіце на ахвярнік Мой нячысты хлеб і пытаеце: “Чым мы зняважалі Цябе?” Тым, што кажаце: “Стол Госпадаў не варты павагі”.


І імя Маё святое зраблю вядомым сярод народа Майго Ізраэля і не дазволю зневажаць імя Маё святое ў будучыні, і пагане пазнаюць, што Я — Госпад, Святы Ізраэлеў.


Ды вось, дом Ізраэля, гэта кажа Госпад Бог: “Хай кожны ідзе за сваімі ідаламі і служыць ім. Але потым ці не будзеце слухаць Мяне і ці ўжо болей не будзеце апаганьваць Маё святое імя вашымі ахвярамі і вашымі ідаламі?


За тое, што падманам засмуцілі вы сэрца справядлівага, якога Я не засмуціў, і ўмацавалі рукі бязбожніка, каб не сыходзіў ён са сваёй ліхой дарогі ды жыў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы