Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 25:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І будзеце святкаваць пяцідзесяты год, і аб’явіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да сваёй уласнасці, ды кожны вернецца ў ранейшую сям’ю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І будзеце сьвяціць пяці­дзясяты год, і абвесьціце свабоду на зямлі ўсім жыхарам ейным. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да уласнасьці сваёй, і кожны вернецца ў сям’ю сваю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 і асьвяцеце пяцідзясяты год і абвясьцеце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе: хай будзе гэта ў вас юбілей; і вярнецеся кожны ў валоданьне сваё, і кожны вярніся ў свой род.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 25:10
30 Крыжаваныя спасылкі  

Слова, якое было Ярэміі ад Госпада па заключэнні царом Сэдэцыем пагаднення з усім народам у Ерузаліме, абвяшчаючы ім свабоду,


Бо дзень помсты ў сэрцы Маім, надышоў год Маёй адплаты.


як людзі свабодныя, ды не як тыя, для якіх свабода ёсць покрыва зла, але як паслугачы Божыя.


Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.


У гэты год юбілейны кожны з вас вернецца да сваёй уласнасці.


«Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпта, з дому няволі.


Бо гэтая Агар – гара Сінай у Арабіі, адпавядае цяперашняму Ерузаліму і зняволена з сынамі сваімі.


Госпад ёсць Дух, а дзе Дух Госпадаў, там свабода.


каб без страху, свабодныя ад рук ворагаў нашых, служылі Яму


чыніць суд прыгнечаным, дае ежу тым, што прагнуць. Госпад вызваляе вязняў.


каб сказаў тым, якія ўвязнены: “Выходзьце!” А тым, што ў цемры: “Пакажыцеся!” Яны будуць пасвіцца на дарогах, ды па ўсіх голых узгорках іх выган,


Калі ёсць хто з вас з народа Яго, дык хай Бог яго будзе з ім, і хай ідзе ён у Ерузалім, які ў Юдэі, і збудуе дом Госпаду, Богу Ізраэля: гэта той Бог, што ў Ерузаліме.


Пяцідзесяты год будзе для вас годам юбілейным; не будзеце сеяць, не будзеце жаць таго, што вырасце ў полі, і не будзеце збіраць неабрэзанага вінаграду,


Калі ж такім чынам выкупіцца не зможа, то ў годзе юбілейным вызваліцца разам з дзецьмі сваімі.


Калі ж ён хоча штосьці завяшчаць са сваёй уласнасці аднаму з паслугачоў сваіх, то мусіць гэта належаць яму аж да года яго вызвалення, — і мае вярнуцца да валадара; толькі тая ўласнасць, што ён дасць сваім сынам, мае ім належаць.


а тады разам са сваімі дзецьмі выйдзе ён ад цябе і вернецца да сваёй радні, ва ўласнасць бацькоў сваіх.


Усе магнаты і ўвесь народ, які заключыў запавет, згадзіліся выпусціць на свабоду кожны свайго нявольніка і кожны сваю нявольніцу і больш не трымаць іх у няволі, — паслухаліся і адпусцілі іх на волю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы