Дык вось цяпер у мяне на сэрцы аднавіць запавет з Госпадам, Богам Ізраэля, і хай адверне ад нас абурэнне гневу Свайго.
ЕРАМІІ 3:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці будзе Ён гневацца вечна або крыўдаваць заўсёды?” Так ты казала, а сама дапускалася ліха, і ў гэтым мела поспех». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці будзеш гневацца вечна або захоўваць крыўду?” Вось, ты, кажучы, казала, а [сама] рабіла ліхоту, калі была магчымасьць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няўжо заўсёды Ён будзе ў гневе? і няўжо вечна будзе ўтрымліваць яго ў Сабе? Вось, што кажаш ты, а робіш ліхое і посьпех маеш у ім. |
Дык вось цяпер у мяне на сэрцы аднавіць запавет з Госпадам, Богам Ізраэля, і хай адверне ад нас абурэнне гневу Свайго.
Ці ж вечна будзеш гневацца на нас, ці ж прадоўжыш гнеў Твой з пакалення ў пакаленне?
Бо не буду вечна спрэчку весці і аж да канца гневацца, бо дух знікаў бы з-прад аблічча Майго істот жывых, якіх Я стварыў.
Не гневайся залішне, Госпадзе, і не май больш у памяці правіннасці. Глянь, вось, мы ўсе — народ Твой!
Ідзі і абвяшчай наступныя словы на поўнач, і кажы: “Вярніся, адступніца Ізраэль, — кажа Госпад, — Не адвярну аблічча Свайго ад вас, бо Я міласэрны, — кажа Госпад, — і не буду гневацца вечна”.
Чаму тады адвярнуўся гэты народ, Ерузалім, у адступніцтве трывалым? Ухапіліся за падман і не хочуць навярнуцца”.
Я зважаў і слухаў. Ніхто не гаворыць тое, што добрае, няма нікога, хто б каяўся дзеля ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я зрабіў?” Усе паварочваюць у сваім напрамку, як конь, які шпарка нясецца ў бітве.
Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.
На ліхоту рукі іх гатовыя; князь вымагае падарункаў, і суддзя судзіць за хабар, і магнат выказвае жаданне душы сваёй, скажае справу.