ЕРАМІІ 17:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай будуць пасаромлены тыя, якія пераследуюць мяне, а я хай не буду пасаромлены; хай яны баяцца, а я хай не буду баяцца, спашлі на іх дзень няшчасця ды падвойным уціскам пакарай іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай будуць асаромленыя тыя, якія перасьледуюць мяне, а я няхай ня буду асаромлены. Няхай яны будуць зьбянтэжаны, а я няхай ня буду зьбянтэжаны. Спашлі на іх дзень ліхі, і падвойным ударам удар іх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай сорам пакрые ганіцеляў маіх, а я ня буду пасаромлены; хай яны затрымцяць, а я не трымцецьму; навядзі на іх дзень бедства і паламай іх двайной ламатою. |
Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай адступяцца назад і пасаромяцца тыя, што задумваюць ліха на мяне.
Хай на яго прыйдзе загуба, пра якую ён не ведае, і сіло, што ён схаваў, хай захопіць яго, і ў тую самую згубу хай ён уваліцца.
Зрабі ласку, Госпадзе, каб вырваць мяне; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.
Ты, вось, перапаяшы сцёгны свае, устань і гавары ім усё, што Я табе загадваю. Не бойся іх, каб Я часам не напоўніў цябе страхам перад імі.
Ты ж, Госпадзе Магуццяў, судзіш справядліва ды прасочваеш ныркі і сэрца; хай пабачу я помсту Тваю над імі, Табе бо выявіў я справу сваю.
Ты ж, Госпадзе, ведаеш мяне, бачыш мяне і даследуеш сэрца маё, што яно з Табою. Аддзялі іх, як авечак на зарэз, і складзі іх у ахвяру на дзень знішчэння.
І ты скажаш ім гэтае слова: “Хай вочы мае выліваюць слёзы ноччу і днём без перапынку, бо вялікай пакутай спакутавана дзяўчына, дачка майго народа, няшчасце дужа вялікае.
І Я аддам ім найперш удвая за ліхоту і за грахі іх, за тое, што апаганілі зямлю Маю трупамі ідалаў сваіх і брыдотай сваёю напоўнілі спадчыну Маю».
Надзея Ізраэля, Госпадзе, усе, што Цябе пакідаюць, — асаромяцца, а тыя, што адварочваюцца ад Цябе, будуць запісаныя на зямлі, бо пакінулі Госпада, крыніцу жывое вады.
Я не спяшаўся быць пастарам у Цябе і не прагнуў дня знішчэння, Ты ведаеш: усё, што выйшла з вуснаў маіх, не было схавана перад Табою.
Гэта Госпад сказаў мне: «Ідзі і стой у браме сыноў народа, праз якую ўваходзяць цары Юды і выходзяць, ды ва ўсіх брамах Ерузаліма.
Але Госпад пры мне, як волат магутны; таму тыя, што пераследуюць мяне, упадуць і стануцца слабымі. Раптам пасаромеюцца яны, бо не даб’юцца поспеху, вечная ганьба, якая ніколі не забудзецца.
Дабраславі, Госпадзе, моц яго ды прымі творы рук яго. Стаўчы сцёгны непрыяцелям яго, і тыя, што зненавідзелі яго, хай не падымуцца».
Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чары, у якой яна змешвала напой, змяшайце ёй удвая.