Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 17:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Я не спяшаўся быць пастарам у Цябе і не прагнуў дня знішчэння, Ты ведаеш: усё, што выйшла з вуснаў маіх, не было схавана перад Табою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Я не сьпяшаўся быць пастырам у Цябе і не хацеў бядотнага дня, Ты гэта ведаеш; што выйшла з вуснаў маіх - адкрыта перад абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 17:16
21 Крыжаваныя спасылкі  

бо я не ўхіляўся, каб прапаведаваць вам усю волю Божую.


як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,


Хай з вас многія не квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што тым цяжэйшы атрымаем прысуд.


Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.


Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.


Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.


І сказаў я: “Не буду Яго ўзгадваць і не буду болей гаварыць у імя Яго!” Але тады ўзняўся ў сэрцы маім як бы агонь пякучы, замкнуты ў касцях маіх, дык я змучыўся і не мог вынесці яго.


Ці ж ліхам адгаджаецца за дабро? А яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад Табою, каб прасіць дабра для іх ды каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.


Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.


Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?


Ты ж, Госпадзе, ведаеш мяне, бачыш мяне і даследуеш сэрца маё, што яно з Табою. Аддзялі іх, як авечак на зарэз, і складзі іх у ахвяру на дзень знішчэння.


А яны ненавідзяць таго, хто судзіць у браме, не церпяць таго, хто кажа праўду.


«Ты ведаеш, Госпадзе, дык памятай пра мяне і наведай мяне і адпомсці за мяне тым, якія пераследуюць мяне; не забірай мяне паводле цярплівасці Сваёй, ведай, што дзеля Цябе цярплю я ганьбу.


«Звёў Ты мяне, Госпадзе, і я даўся звесціся, Ты быў дужэйшы за мяне і перамог, стаўся я пасмяяннем на цэлы дзень, усе насміхаюцца з мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы