Ты ж, Госпадзе, ведаеш мяне, бачыш мяне і даследуеш сэрца маё, што яно з Табою. Аддзялі іх, як авечак на зарэз, і складзі іх у ахвяру на дзень знішчэння.
ЕРАМІІ 17:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я не спяшаўся быць пастарам у Цябе і не прагнуў дня знішчэння, Ты ведаеш: усё, што выйшла з вуснаў маіх, не было схавана перад Табою. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я не сьпяшаўся быць пастырам у Цябе і не хацеў бядотнага дня, Ты гэта ведаеш; што выйшла з вуснаў маіх - адкрыта перад абліччам Тваім. |
Ты ж, Госпадзе, ведаеш мяне, бачыш мяне і даследуеш сэрца маё, што яно з Табою. Аддзялі іх, як авечак на зарэз, і складзі іх у ахвяру на дзень знішчэння.
Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.
«Ты ведаеш, Госпадзе, дык памятай пра мяне і наведай мяне і адпомсці за мяне тым, якія пераследуюць мяне; не забірай мяне паводле цярплівасці Сваёй, ведай, што дзеля Цябе цярплю я ганьбу.
Ці ж ліхам адгаджаецца за дабро? А яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад Табою, каб прасіць дабра для іх ды каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.
«Звёў Ты мяне, Госпадзе, і я даўся звесціся, Ты быў дужэйшы за мяне і перамог, стаўся я пасмяяннем на цэлы дзень, усе насміхаюцца з мяне.
І сказаў я: “Не буду Яго ўзгадваць і не буду болей гаварыць у імя Яго!” Але тады ўзняўся ў сэрцы маім як бы агонь пякучы, замкнуты ў касцях маіх, дык я змучыўся і не мог вынесці яго.
Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.
Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.
Хай з вас многія не квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што тым цяжэйшы атрымаем прысуд.