О! Гоман многіх народаў! Гамоняць, быццам гоман мора, і віраванні натоўпаў будуць шумець, быццам шум водаў.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і вось, слава Бога Ізраэля прыходзіла з усходу, і голас Яго — быццам гук многіх водаў, і зямля свяцілася ад Яго велічы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, слава Бога Ізраіля прыйшла па шляху з усходу, а голас Ягоны — быццам шум водаў вялікіх, і зямля сьвяцілася ад славы Ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, слава Бога Ізраілевага ішла з усходу, і голас Яго - як шум многіх водаў, і зямля асьвяцілася ад славы Яго. |
О! Гоман многіх народаў! Гамоняць, быццам гоман мора, і віраванні натоўпаў будуць шумець, быццам шум водаў.
І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»
І калі яны ішлі, чуў я шум крылаў, як шум многіх водаў, як голас Усемагутнага: калі яны ішлі, быў водгук аглушальны, як шум лагера ваеннага; і калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
І херубіны ўзнялі свае крылы, і адначасова з імі пайшлі колы, а слава Бога Ізраэля супачывала на іх угары;
І адышла слава Госпада з межаў горада, і затрымалася на гары, што на ўсход ад горада.
Ды я ўстаў і пайшоў на поле, і вось, там была слава Госпада, такая, як слава, якую я ўбачыў над ракою Кэбар; і я ўпаў на твар свой.
і сказаў мне Госпад: «Брама гэтая хай будзе замкнутая; хай не адчыняецца, і ніводзін чалавек хай не пройдзе ёю, бо Госпад, Бог Ізраэля, увайшоў праз яе, і хай будзе яна замкнутая.
І слава Бога Ізраэля паднялася з-над херубінам, на якім знаходзілася, да парога дома; і, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняныя шаты, які меў пісарскую прыладу на сцёгнах сваіх,
Бог прыйдзе з Тэмана, і Святы — з гары Паран. [Сэлах]. Слава Яго пакрывае нябёсы, і зямля поўная хвалы Яго.
і ногі Яго падобныя да бронзы, распаленай у печы, і голас Яго падобны да гуку бурлівых водаў,
І пачуў я голас з неба, быццам шум многіх водаў і быццам гук магутных грымот; і голас, які чуў я, гучаў як голас гусляроў, што граюць на гуслях сваіх.
Пасля гэтага ўбачыў я іншага анёла, які сыходзіў з неба і меў вялікую ўладу, і зямля зазіхацела ад славы яго.
Пасля гэтага пачуў я голас гучны на небе як быццам многіх натоўпаў, што казалі: «Алілуя! Збаўленне, і слава, і пашана, і магутнасць Богу нашаму,
І пачуў я быццам голас незлічонай грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымот, якія кажуць: «Алілуя, бо ўзяў уладу Госпад, Бог наш Усемагутны.
і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.
І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асвятлялі яго, бо слава Божая асвятляе яго і Ягня ёсць свяцільняй яго.