ЕЗЭКІІЛЯ 26:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і зраблю, што пойдуць супраць цябе народы шматлікія, як накатвае мора хвалямі; Біблія (пераклад А.Бокуна) дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і Я прывяду супраць цябе народы шматлікія, як мора ўздымае хвалі свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось Я на цябе, Тыру, і падыму на цябе многія народы, як мора падымае хвалі свае. |
І шум падымецца над ім у той дзень, як шум мора. Гляне ён на зямлю, а там страшэнная цемра; і святло схавалася ў яго тумане.
“Вось, Я да цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, — кажа Госпад. — Вы гаворыце: “Хто нападзе на нас? І хто ўвойдзе ў дамы нашы?”
Вось, Я супраць цябе, пыха, — кажа Госпад, Бог Магуццяў, — бо прыйшоў дзень твой, час пакарання цябе.
Трымаюць яны лук і шаблю, жорсткія яны і неміласэрныя, і голас іх будзе шумець, быццам мора, і будуць сядзець яны на конях, і, як адзін чалавек, гатовыя яны да бою супраць цябе, дачка Бабілона!
Лук і меч схопіць ён, жудасны ён і без літасці, гармідар іх будзе шумець, як мора, і сядуць яны на коней, гатовыя ўсе як адзін да бою супраць цябе, дачка Сіёна!»
І скажы зямлі Ізраэльскай: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, і выцягну меч Свой з ножан яго, і заб’ю ў цябе справядлівага і бязбожніка.
Вось так кажа Госпад Бог: “Калі Я зраблю цябе горадам спустошаным, як гарады, у якіх ніхто не жыве, і калі навяду на цябе вялікую бездань, і воды вялікія цябе накрыюць,
і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Сідоне, і хачу, каб хвалілі Мяне ў цябе, ды няхай ведаюць, што Я — Госпад, калі буду рабіць у ім суды і буду ў ім асвячоны.
дзеля таго вось прыйду Я да цябе і да тваіх рэк ды зраблю з зямлі Егіпецкай пустыню, мечам расцерушу зямлю ад Магдола аж да Сіэна і аж да межаў Куша.
і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Гога, вялікага князя зямлі Масок і Тубал.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог, — Вось, Я іду супраць цябе Сам, і Я на вачах паганаў зраблю над табою суд,
Цяпер жа сабралася супраць цябе мноства народаў, якія кажуць: «Хай будзе ён апаганены, і хай нагледзяцца вочы нашы на няшчасце Сіёна!»
Леў шмат паразрываў для сваіх ільвянят і пазадушваў для львіц сваіх; ён запоўніў здабычаю пячоры свае і лежбішча сваё — нарабаваным.
Вось, Я іду супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і падыму адзенне тваё на твар твой, і пакажу народам галізну тваю і царствам — ганьбу тваю.
І збяру ўсе народы на вайну супраць Ерузаліма; і ўзяты будзе горад, і дамы будуць абрабаваны, і згвалтаваны будуць жанчыны; і палавіна горада пойдзе ў палон, і рэшта жыхароў не будзе выгнана з горада».
І будуць знакі на сонцы, і на месяцы, і на зорках, ды на зямлі нядоля народаў з-за тлуму, ды пошум мора і навальніц.