Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЗАХАРЫІ 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Вось, Госпад авалодае ім і знішчыць моц яго на моры; і ўсё будзе спалена агнём.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Вось, Госпад зруйнуе яго і кіне ў мора багацьце ягонае, і ён будзе зьедзены агнём.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Вось, Гасподзь зрабіў яго бедным і паб'е сілу ягоную ў моры, і сам ён будзе зьнішчаны агнём.

Глядзіце раздзел Копія




ЗАХАРЫІ 9:4
14 Крыжаваныя спасылкі  

Ніяк не дапамогуць бязбожныя скарбы, а справядлівасць душу выратуе ад смерці.


У дзень гневу не дапаможа багацце, а справядлівасць выратуе ад смерці.


Руку сваю працягнуў над морам, затрос валадарствамі. Госпад загадаў адносна Ханаана, каб разбурыць яго ўмацаванні.


І яны будуць галасіць дзеля цябе ды скажуць табе: “О, як жа ты прапаў, морам заліты, слаўны горад, які быў волатам на моры, ты з тваімі жыхарамі, якіх баяліся ўсе!”


З пашырэннем гандлю твайго напоўнілася нутро тваё злачыннасцю і зграшыў ты. І скінуў Я цябе з гары Божай, і прагнаў цябе херубін апякун паміж бліскучых камянёў.


Мноствам правіннасцей сваіх і несправядлівасцю гандлю свайго апаганіў ты святыні свае; дык Я выведу агонь з нутра твайго, які з’есць цябе, і зраблю цябе попелам на зямлі ў прысутнасці ўсіх, хто бачыць цябе.


«Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.


Зацягнуць цябе ў яму, і памрэш ты раптоўнай смерцю ў сэрцы мора.


І прадам сыноў вашых і дачок вашых у рукі сыноў Юды, а яны прададуць іх сабэйцам, народу, які жыве далёка, бо так сказаў Госпад».


Сашлю агонь на муры Тыра, і паглыне ён яго палацы”.


Убачыць гэта Аскалон — і спалохаецца, і Газа ўстрывожыцца надта, ды Акарон, бо пасаромлена яго надзея; і прападзе цар Газы, і Аскалон стане бязлюдным.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы