Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 12:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І скажаш народу зямлі: гэта кажа Госпад Бог да тых, якія жывуць у Ерузаліме, у зямлі Ізраэля: “Хлеб свой будуць яны есці ў смутку, і будуць піць ваду сваю ў трывозе, бо зямля іх стане пустэчай і будзе пазбаўлена дастатку свайго дзеля беззаконня ўсіх, што жывуць на ёй;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і скажаш народу зямлі гэтай: “Гэта кажа Госпад ГОС­ПАД да жыхароў Ерусаліму ў зямлі Ізраіля. Хлеб свой яны будуць есьці ў страху, і ваду сваю будуць піць у трывозе, бо зямля іхняя станецца пустэчай і будзе пазбаўленая дастатку свайго з прычыны гвалту, [які чыняць] усе, што жывуць на ёй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І скажы народу зямлі: так кажа Гасподзь Бог пра жыхароў Ерусаліма, пра зямлю Ізраілевую: яны хлеб свой будуць есьці і ваду сваю будуць піць у маркоце, бо зямля яго будзе пазбаўлена шчадротаў за няпраўды ўсіх, хто жыве на ёй.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 12:19
24 Крыжаваныя спасылкі  

урадлівую зямлю — у салёны стэп дзеля ліхасці жыхароў яе.


Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.


Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».


Голас чуткі, вось, даходзіць і ўзрушэнне вялікае з зямлі паўночнай, каб змяніць гарады юдэйскія ў пустыню і ў паселішча шакалаў.


каб зямлю сваю ўчыніць пустыняй ды адвечным пасмяяннем. Кожнага, хто будзе праходзіць праз яе, ахопіць здзіўленне, і будзе ён ківаць галавою сваёй.


і будзе ўся гэтая зямля пустыняю і аслупяненнем, а народы гэтыя ўсе будуць служыць цару Бабілона семдзесят гадоў.


Таму гэта кажа Госпад: “Вось, Я аддам гэты горад у рукі халдэяў ды ў рукі цара Бабілона, і ён здабудзе яго.


Гэта кажа Госпад: “На гэтым месцы, аб якім вы кажаце, што гэта пустэча, бо няма людзей і жывёлы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма, якія апусцелі ды абязлюдзелі, без жыхароў і без жывёлы, будзе чутны яшчэ


Гэта кажа Госпад Магуццяў: “На месцы гэтым спустошаным, без людзей і без жывёлы, і ва ўсіх гарадах яго будзе зноў прыстанішча для пастухоў, якія гоняць статак на адпачынак.


Вось што кажа Госпад: “Спустошана будзе ўся зямля, але загубы поўнай Я не зраблю.


Як студня дае выліцца вадзе сваёй, так ён дае выліцца ліхоце сваёй; чутно ў ім пра гвалт і спусташэнне, прыгнёт і пакуты заўсёды перад абліччам Маім.


дзеля таго праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што вас спустошылі і вытапталі вас кругом, каб вы сталі ўласнасцю іншых народаў, каб сталі вы прыказкай і кпінамі для людзей;


І сказаў мне: «Сын чалавечы, вось, Я зламлю падпору хлеба ў Ерузаліме, так што, поўныя гора, будуць яны есці хлеб па вазе і са страхам будуць піць ваду, дакладна адмераную,


І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню край гэты ў зямлю пустынную і дзікую, пачаўшы ад пустыні аж да Рэблы — усюды, дзе пражываюць, — і даведаюцца, што Я — Госпад”».


і зробяць з яго ланцугі; бо зямля поўная крывавых прысудаў і горад поўны злачыннасці.


А зямля будзе спустошана дзеля жыхароў яе і дзеля пладоў учынкаў іх.


І рассыплю іх па ўсіх народах, якіх не ведалі; і зямля па іх засталася пустыняй, так што ніхто не хадзіў па ёй і не вяртаўся. І перамянілі яны жаданую зямлю ў пустыню».


бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.


Але калі б хто сказаў вам: «Гэта ахвяра ідалам», – не ежце з увагі на таго, хто перасцярог, ды з увагі на сумленне. Бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.