Ён прамовіў у адказ: «Два народы ў тваім улонні, і два народы раздзеляцца з нутра твайго: і адзін народ пераможа другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».
ДРУГІ ЗАКОН 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія пражывалі ў Сэіры, дарогай на Арабу, ад Элата і Эцыён-Гебэра, мы завярнулі і пайшлі дарогай, якая вядзе ў пустыню Мааб. Біблія (пераклад А.Бокуна) І абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія жылі ў Сэіры, шляхам на Арабу, Элят і Эцыён-Гэбэр, і завярнулі, і пайшлі шляхам у пустыню Мааў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І йшлі мы міма братоў нашых, сыноў Ісававых, якія жывуць на Сэіры, дарогаю раўніны, ад Элата і Эцыён-Гавэра, і павярнуліся, і йшлі да пустыні Маава. |
Ён прамовіў у адказ: «Два народы ў тваім улонні, і два народы раздзеляцца з нутра твайго: і адзін народ пераможа другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».
І пабудаваў цар Саламон караблі ў Эцыён-Гебэры каля Айлата, на беразе Чырвонага мора ў зямлі Эдом.
У той час Разін, цар Сірыі, далучыў Элат да Эдома і выгнаў юдэяў з Элата; і прыйшлі эдомцы ў Элат, і абжыліся там да сённяшняга дня.
І з гары Гор ішлі яны ў напрамку Чырвонага мора, каб абысці зямлю Эдом. І ў дарозе народ страціў цярплівасць.
Гэта словы, якія прамаўляў Майсей да ўсяго Ізраэля за Ярданам у пустыні, у Арабе насупраць Суфа, паміж Паранам, і Тафелам, і Лабанам, і Асэротам, і Дызагабам,
І, абыходзячы праз пустыню, абышоў збоку зямлю Эдома і зямлю Мааба, і прыйшоў на ўсходні бок зямлі Мааба, і стаў лагерам за Арнонам, і не пажадаў увайсці ў зямлю Мааба; бо Арнон ёсць мяжой Мааба.