Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Тады сказаў мне Госпад: «Не варагуй супраць Мааба і не пачынай з імі вайны, Я не дам нічога ва ўладанне табе з іх зямлі, бо аддаў Ар ва ўладанне сынам Лота».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І сказаў мне ГОСПАД: “Не варагуй супраць Мааву і не пачынай з імі вайны, бо Я ня дам нічога ў валоданьне табе з зямлі іхняй, бо Я аддаў Ар у валоданьне сынам Лота’”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І сказаў мне Гасподзь: ня ўступай у варожасьць з Маавам і не пачынай зь ім вайны; бо Я ня дам табе нічога зь зямлі ягонай у валоданьне, бо Ар аддаў я ў валоданьне сынам Лотавым;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 2:9
13 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, цяпер, вось, сыны Амона, і Мааба, і жыхары гары Сэір, праз зямлю якіх Ты не дазволіў прайсці Ізраэлю, калі вярталіся яны з Егіпта, так што абмінулі іх і не забілі іх,


Гэбал і Амон ды Амалек, край Філістэя, з жыхарамі Тыра.


Прадказанне Маабу. Замоўк Ар-Мааб, бо ноччу быў спустошаны. Замоўк Кір-Мааб, бо ноччу быў спустошаны.


Уцёсы ручаёў ідуць да мясцовасці Ар і прылягаюць да межаў Мааба».


Агонь выйшаў з Хесебона, полымя з горада Сэгона, і спаліў Ар-Мааб і праглынуў узгоркі Арнона.


сказаў старэйшынам мадыянцаў: «Цяпер гэтае мноства з’есць усё вакол, як вол звычайна есць траву на полі». Тады царом Мааба быў Балак, сын Сэфора.


як дазволілі мне сыны Эзава, якія жывуць у Сэіры, і маабцы, якія жывуць у Ары, аж пакуль я дайду да Ярдана і перайду ў зямлю, якую мае даць нам Госпад, Бог наш».


не выступайце супраць іх, бо Я не дам вам зямлі іх ні на стапу нагі дзеля таго, што гару Сэір Я даў ва ўладанне Эзаву.


«Гэта кажа Яфтах: “Не забраў Ізраэль зямлі Мааба, ані зямлі сыноў Амона.


і паслалі пасланцоў да цара Эдома, кажучы: “Дазволь, каб прайшоў я праз тваю зямлю”. Не пажадаў ён згадзіцца на яго просьбы. Паслаў таксама і да цара Мааба, але і ён не захацеў дазволіць пераход. Дык заставаўся Ізраэль у Кадэсе.


І, абыходзячы праз пустыню, абышоў збоку зямлю Эдома і зямлю Мааба, і прыйшоў на ўсходні бок зямлі Мааба, і стаў лагерам за Арнонам, і не пажадаў увайсці ў зямлю Мааба; бо Арнон ёсць мяжой Мааба.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы