ДРУГІ ЗАКОН 12:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) за выняткам крыві: яе выльеш на зямлю, як ваду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі крыві ня будзеш есьці; выльеш яе на зямлю, як ваду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі крыві ня ежце: на зямлю вылівайце яе, як ваду. |
Бо кроў, якую ён праліў, ёсць у ім, ён праліў яе на найчысцейшай скале; не праліў яе на зямлю, каб магла яна пакрыцца пылам;
Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Вы ясце з крывёй, і падымаеце вочы свае на сваіх ідалаў, і праліваеце кроў, і вы хацелі б валодаць зямлёю ў спадчыну?
Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
устрымлівацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана, ды ад распусты. Добра вы зробіце, калі ад гэтых рэчаў паўстрымаецеся. Бывайце здаровы».
а ў брамах тваіх спажывай яго. Чысты і нячысты чалавек можа есці іх, як сарну або аленя.
Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;
І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.
І паведамілі аб гэтым Саўлу: «Народ грашыць перад Госпадам, ядучы з крывёю». Ён адказаў: «Дапусціліся вы ліхоты. Прыкаціце сюды да мяне вялікі камень».