Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 24:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Бо кроў, якую ён праліў, ёсць у ім, ён праліў яе на найчысцейшай скале; не праліў яе на зямлю, каб магла яна пакрыцца пылам;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Бо кроў ягоная ў сярэдзіне яго, ён разьліў яе на голай скале, ня выліў яе на зямлю, каб прыкрыць яе пылам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Бо кроў яго сярод яго; ён пакінуў яе на голай скале: не на зямлю праліваў яе, дзе яна магла б пакрыцца пылам.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 24:7
12 Крыжаваныя спасылкі  

Калі хто з сыноў Ізраэля або з прышэльцаў, якія пасяліліся сярод вас, зловіць на паляванні дзікага звера або птушку, якіх можна есці, хай вылье з іх кроў і закрые яе зямлёю.


за выняткам крыві: яе выльеш на зямлю, як ваду.


Сорам ім, бо чыняць яны брыдоту; ды толькі сораму яны не адчуваюць і не ўмеюць чырванець. Дзеля таго ўпадуць сярод тых, што падаюць; у час, калі Я наведаю іх, пападаюць», — кажа Госпад.


На фрэнзлях шатаў тваіх — кроў бязвінных і ўбогіх душ, якіх ты не злавіла на зладзействе, але сярод гэтага ўсяго


Бо, вось жа, Госпад выйдзе са Свайго месца, каб караць разбэшчанасць жыхара зямлі супраць Яго. Тады зямля выявіць кроў сваю і не схавае больш забітых сваіх».


Бо выраз твараў іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.


О зямля! Не закрый крыві маёй, і хай крык мой не знойдзе ў табе месца, дзе б сціх.


І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».


Не спажывай яе, але вылівай на зямлю, як ваду.


Сваёй крывёю, што ты праліў, ты правініўся; і ідаламі сваімі, якіх паставіў, ты апаганіўся; і ты наблізіў дні свае і дайшоў да часу сваіх гадоў. Таму Я зраблю цябе ганьбай перад народамі ды пасмяяннем на віду ўсіх земляў.


«І буду Я мучыць людзей, і будуць яны хадзіць, як сляпыя, бо зграшылі супраць Госпада; і будзе размецена кроў іх, як пыл, і цела іх — як гной».


Такім чынам, людзі справядлівыя: будуць яны судзіць іх так, як судзяць чужаложніц і забойцаў, бо яны чужаложнічалі, і кроў на руках іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы