Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 12:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

ў месцы, якое выбера Госпад, Бог ваш, каб у ім прабывала імя Яго, туды прыносьце, што я загадваю: цэласпаленні, крывавыя ахвяры, дзесяціны, дары рук вашых і тую найлепшую з ахвяр, якою прысягнеце вы Госпаду.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

тады, якое месца выбера Гасподзь, Бог ваш, каб быць імю Ягонаму там, туды прыносьце ўсё, што я наказваю вам: цэласпаленьні вашыя і ахвяры вашыя, дзесяціны вашыя і ўзьнясенье рук вашых і ўсё, выбранае паводле абяцаньняў вашых, што вы абяцалі Госпаду вашаму;

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 12:11
41 Крыжаваныя спасылкі  

калі народ гэты будзе хадзіць ускладаць ахвяры ў святыні Госпада ў Ерузаліме, то захоча таксама сэрца народа гэтага вярнуцца да гаспадара свайго, Рабаама, цара Юды, і яны заб’юць мяне і вернуцца да Рабаама, цара Юды».


Будуючы, я пабудаваў дом на пражыванне Табе, пасад Твой наймацнейшы на векі».


“Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраэль, з Егіпта, з усіх пакаленняў Ізраэля не выбраў Я горада для пабудовы святыні, каб імя Маё прабывала там; але Я выбраў Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраэлем”.


каб звернуты былі вочы Твае да дома гэтага ноччу і днём, да месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, каб Ты выслухаў малітву, якою ўпрошвае Цябе паслугач Твой у гэтым месцы,


А можа, скажаце мне: “На Госпада, Бога нашага, спадзяёмся?” Ці ж Ён не Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі знішчыў Эзэкія, загадваючы Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам у Ерузаліме будзеце пакланяцца Госпаду”?


І сказаў Давід: «Вось дом Госпада Бога, і вось ахвярнік цэласпалення для Ізраэля».


каб вочы Твае днём і ноччу глядзелі на дом гэты, на месца, якое Ты выбраў, каб пакінуць імя Тваё і каб выслухаць мальбу, якую паслугач Твой вымаўляе там.


А аднойчы з’явіўся яму Госпад ноччу і сказаў: «Выслухаў Я маленне тваё ды выбраў Сабе гэтае месца на дом ахвяр.


А Бог, Які захацеў, каб імя Яго было там, хай знішчыць усе царствы і народ, які выцягне руку сваю, каб занядбаць і разбурыць гэты дом Божы, што ў Ерузаліме. Я, Дарый, даў загад, я жадаю, каб ён быў дакладна выкананы».


Услаўляйце гучна Госпада, уся зямля, служыце Госпаду ў весялосці; станавіцеся перад абліччам Яго ў радасці.


Злажу я Табе пахвальную ахвяру і прызаву імя Госпада.


Увайду я ў дом Твой з цэласпаленнямі; аддам Табе абяцанні мае,


Але абраў сабе пакаленне Юды, гару Сіён, якую ўзлюбіў.


І хай зробяць Мне святыню, і Я буду жыць паміж іх.


І буду пражываць у грамадзе сыноў Ізраэля, і буду ім Богам;


Ідзіце да месца Майго ў Сіло, дзе пасялілася імя Маё ад пачатку, ды паглядзіце, што Я зрабіў яму дзеля ліхоцця народа Майго, Ізраэля.


і не прынясе іх да дзвярэй палаткі сустрэчы ў ахвяру Госпаду перад скініяй Госпада, будзе вінен у крыві. Ён праліў кроў і будзе вынішчаны з народа свайго.


Сцеражыся, каб не складаць сваіх ахвяр цэласпальных на кожным месцы, якое ўбачыш,


але на тое, якое выбера Госпад у адным з пакаленняў тваіх, занясі цэласпальныя ахвяры і там зрабі ўсё, што я табе загадваю.


Але будзеш есці іх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое выбера Госпад, Бог твой, ты, і сын твой, і дачка твая, паслугач і паслугачка, таксама левіт, які знаходзіцца ў гарадах тваіх; і будзеш цешыцца перад Госпадам, Богам тваім, з усяго, да чаго прыкладзеш руку сваю.


а калі б далёка было месца, якое выбера Госпад, Бог твой, каб было там імя Яго, то забі з буйной і дробнай жывёлы, якую даў табе Госпад і як загадаў я табе, і спажывай у гарадах тваіх, як табе заўгодна.


Але тое, што пасвяціў ты і склаў праз прысягу Госпаду, вазьмі і прыходзь у тое месца, якое выбраў Госпад,


але на месца, якое Госпад, Бог ваш, выбера з усіх пакаленняў вашых, каб там памясціць імя Сваё і на ім жыць, прыходзьце,


і еж перад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбера, каб прабывала ў ім імя Яго, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першародных бычкоў і авечак тваіх, каб навучыўся ты ва ўсе дні шанаваць Госпада, Бога твайго.


Першародных мужчынскага роду, якія родзяцца ў кароў і авечак тваіх, маеш пасвяціць Госпаду, Богу твайму, не карыстайся ў працы першародным валом і не стрыжы першароднага з авечак.


Штогод перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое выбера Госпад, будзеш спажываць іх ты і сям’я твая.


Калі ўнутры брам тваіх ты ўбачыш, што ў судовых справах цяжка адназначна рассудзіць паміж крывёю і крывёю, спрэчкай і спрэчкай, бойкай і бойкай, то ўстань і ідзі на месца, якое выбера Госпад, Бог твой,


Калі пакіне левіт адзін з гарадоў усяго Ізраэля, у якім жыве ён як прыхадзень, і захоча пайсці, жадаючы таго месца, якое выбраў Госпад,


Хай ён жыве з табою пасярод цябе, у месцы, якое ён выбера ў адным з гарадоў тваіх, які спадабаецца яму, і ты не засмучай яго.


вазьмі пяршыні з усіх пладоў на полі, якія збярэш з зямлі тваёй, якую дасць табе Госпад, Бог твой, ды пакладзі іх у кошык і ідзі на месца, якое Госпад, Бог твой, абярэ, каб прабывала там імя Яго,


калі сыдуцца ўсе, хто з Ізраэля, каб з’явіцца перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён абярэ, прачытай словы гэтага закону перад усім Ізраэлем, каб чулі іх;


І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі.


Калі пачулі сыны Ізраэля, што сыны Рубэна і Гада і палова пакалення Манасы пабудавалі ахвярнік на зямлі Ханаан у ваколіцах Ярдана насупраць сыноў Ізраэля,


«Гэта загадвае ўся супольнасць Госпада: “Што гэта за злачынства? Чаму пакінулі вы Госпада, Бога Ізраэля, пабудаваўшы сабе ахвярнік святатацкі, адступіўшыся ад шанавання Яго?


і калі зрабілі мы ахвярнік з той думкаю, каб адступіцца ад Госпада і ўскладаць на ім цэласпаленні і ахвяры, і ахвяры прымірэння, то хай Сам Госпад разбярэцца і рассудзіць;


але як сведчанне паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі і нашчадкамі вашымі, што мы будзем служыць Госпаду і што ў нас будзе права складаць цэласпаленні, і ахвяры, і ахвяры прымірэння; і што ні скажуць заўтра вашыя сыны сынам нашым: “Вы не маеце часткі ў Госпадзе”.


Далёкія мы ад гэтага злачынства, каб бунтаваць супраць Госпада і не ісці па Яго слядах, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленняў, і ахвяраў, і ахвяраў крывавых, акрамя ахвярніка Госпада, Бога нашага, што ёсць перад скініяй Яго”».


І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў.


Муж яе Элькана і ўвесь дом яго пайшоў, каб ускласці гадавую ахвяру Госпаду і споўніць абяцанне сваё.