Калі ён аглянуўся, убачыў іх і пракляў іх у імя Госпада; і выйшлі дзве мядзведзіцы з лесу, і разарвалі з іх сорак два хлопцы.
ДЗЕІ 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў і сканаў; і стаўся страх вялікі на ўсіх, якія чулі гэта. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў нежывы. І вялікі страх стаўся на ўсіх, якія чулі гэта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў бяз духу; і вялікі страх ахапіў усіх, хто чуў гэта. |
Калі ён аглянуўся, убачыў іх і пракляў іх у імя Госпада; і выйшлі дзве мядзведзіцы з лесу, і разарвалі з іх сорак два хлопцы.
Бо раней не было вас і ўчыніў Госпад, Бог Ізраэля, разбіццё сярод нас, бо мы не пыталі ў Яго, як належала».
Таму вось што кажа Госпад, Бог Магуццяў: «За тое, што вы сказалі слова гэтае, вось, Я раблю словы Мае ў вуснах тваіх агнём, а народ гэты — дрэвам, і паглыне іх.
І сталася, калі я толькі скончыў праракаваць, памёр Пэлція, сын Банаі; дык упаў я на твар мой, крычучы ўголас гэтыя словы: «О Госпадзе, Божа! Ты знішчаеш рэшту Ізраэля!»
Дык сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў Госпад: “Я аб’яўлю Сваю святасць тым, якія набліжаюцца да Мяне, ды ўслаўлюся перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.
Вось жа, цяпер рука Госпадава на табе; і будзеш сляпы, і нейкі час не будзеш бачыць сонца». І зараз жа найшла на яго слепата і цемра, і ён, ходзячы кругамі, шукаў, хто б даў яму руку.
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
Сказаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней зграшылі, ды ўсім іншым, што, калі зноў прыбуду, не пашкадую,
Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас гэткую руплівасць, а якую абарону, а якое абурэнне, а якую боязь, а якую тугу, а які клопат ды гатоўнасць прыняць адплату. Таму ва ўсім паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.
каб увесь Ізраэль спалохаўся, чуючы гэта, і больш ніколі не чыніў падобную ліхоту ў асяроддзі сваім.
Тады мужчыны горада няхай укамянуюць яго да смерці, каб вынішчыць зло з асяроддзя вашага. І ўвесь Ізраэль, чуючы гэта, будзе баяцца.
Ці не Ахан, сын Зары, парушыў загад Госпада адносна праклёну, і гнеў Госпада не абярнуўся на ўсю супольнасць Ізраэля? І гэта быў адзін чалавек, хто зграшыў, хай бы толькі адзін і паміраў за сваё злачынства!”»
І ў той час пачаліся страшныя землятрусы, і дзесятая частка горада абрынулася, і загінула ад землятрусу сем тысяч імён чалавечых, а тыя, што засталіся, былі ахоплены жахам і аддалі славу Богу, Які ў небе.
І калі хто хоча ім шкодзіць, то агонь выходзіць з вуснаў іх і нішчыць іх ворагаў; калі ж хто захоча пакрыўдзіць іх, то гэткі мусіць быць забіты.