ДАНІІЛА 1:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па дзесяці ж днях аблічча іх было лепшым і здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу царскую. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў канцы дзесяці дзён выгляд іхні выяўвіўся лепшым і цела [іхняе было] здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А як прайшло дзесяць дзён, твары іх былі прыгажэйшыя, і зь цела яны былі здаравейшыя за ўсіх тых хлопчыкаў, якія карміліся царскімі прысмакамі. |
Будзеце служыць Госпаду, Богу вашаму, каб дабраславіў Я хлябы вашыя і воды і адхіліў хваробу ад грамады вашай.
Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”
Спадзяваліся вы многа, і вось, атрымалася мала, і ўнеслі ў дом, і Я рассеяў гэта. А з якой прычыны? — кажа Госпад Магуццяў, — дзеля Майго дома, што ляжыць у развалінах, і вы кожны спяшаецеся ў дом свой.
Калі вы не жадаеце слухаць ды не жадаеце ўзяць сабе ў сэрца, каб шанаваць імя Маё, — кажа Госпад Магуццяў, — дык Я спашлю на вас праклён і пракляну дабраславенні вашы; і пракляну іх за тое, што вы не ўзялі гэтага да сэрца.
Той, адказваючы, прамовіў: «Напісана: “Не хлебам адзіным толькі будзе жыць чалавек, але і кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых”».