ГАЛЯТАЎ 4:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скажыце мне тыя, што хочаце жыць пад законам: ці закону вы не чулі? Біблія (пераклад А.Бокуна) Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад Законам: ці ж вы ня слухаеце Закону? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Скажэце мне вы, хто хоча быць пад законам: хіба вы ня слухаецеся закона? |
Адказаў Яму натоўп: «Мы чулі з закону, што Хрыстос трывае вечна; а як жа Ты кажаш: “Трэба, каб быў падняты Сын Чалавечы”? Хто гэты Сын Чалавечы?»
Але, каб споўнілася слова, якое запісана ў іх законе: “Зненавідзелі Мяне без прычыны”.
А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
Бо тыя, што абапіраюцца на ўчынкі закону, знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэта».
Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і бязродных стыхій, якім зноў хочаце служыць?