І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
ГАБРЭЯЎ 11:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праз веру асеў ён у зямлі абяцанай, як у чужой, у палатках пражываючы з Ізаакам і Якубам, са спадкаемцамі таго ж самага абяцання. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вераю вандраваў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, жывучы ў намётах з Ісаакам і Якубам, суспадчыньнікамі таго самага абяцаньня; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вераю жыў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у намётах зь Ісаакам і Якавам, супольнымі спадкаемцамі таго самага абяцаньня; |
І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
Дык зняў Абрам палатку сваю і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, якая ў Геброне, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду.
І вандраваў ён ад прыпынку да прыпынку з Нагэба ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней паставіў палатку між Бэтэлем і Гаем,
І Я дам табе і нашчадкам тваім па табе зямлю пілігрымавання твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасць вечную; і Я буду іх Богам».
І паспяшыў Абрагам у палатку да Сары і сказаў ёй: «Замяшай хутка тры меркі найлепшай мукі і спячы ў попеле хлеб».
«Я ў вас чужынец і пасяленец, дазвольце мне прыдбаць магілу побач з вамі, каб мог я пахаваць сваю памерлую».
А калі яны выраслі, Эзаў стаўся спрытным паляўнічым і чалавекам палёў; а Якуб быў чалавекам ціхім і пражываў у палатках.
І хай дасць Ён табе дабраславенні Абрагама табе і патомству твайму разам, каб валодаў ты зямлёю вандравання твайго, якую паабяцаў Бог дзеду твайму».
Якуб на гары ўжо расцягваў палатку, калі Лабан, дагнаўшы яго з братамі сваімі, на той жа гары Галаад паставіў палатку.
Прыбыў Якуб да Ізаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Карыят-Арбу, значыць у Геброн, дзе калісьці качавалі Абрагам і Ізаак.
Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў.
Ён адказаў: «Дзён пілігрымавання майго — сто трыццаць гадоў, кароткіх і ліхіх; не дасягнулі яны нават дзён бацькоў маіх, на працягу якіх яны пілігрымавалі».
І не будзеце вы будаваць дамоў, не будзеце сеяць ніякае насенне, не будзеце садзіць вінаградніку ані мець яго, але будзеце жыць у палатках па ўсіх днях вашых, каб жылі многія дні на зямлі, на якой вы вандроўнікі”.
Дзеля таго і Бог, хочучы для спадкаемцаў абяцання больш выявіць непарушнасць Свайго намеру, скарыстаўся прысягай,