Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.
ВЫХАД 8:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён адказаў: «Заўтра». А Майсей сказаў: «Згодна са словам тваім, зраблю, каб ведаў ты, што няма нікога, акрамя Госпада, Бога нашага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён сказаў: «Заўтра». I сказаў [Майсей]: «Паводле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма [нікога] як ГОСПАД, Бог наш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён сказаў: заўтра. Майсей адказваў: будзе паводле слова твайго, каб ты ўведаў, што няма нікога, як Гасподзь Бог наш; |
Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.
О Госпадзе, няма падобнага да Цябе ды няма іншага бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашы.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
І сказаў Майсей фараону: «Прызнач мне, калі прасіць за цябе, і за паслугачоў тваіх, і за народ твой, каб былі выгнаны жабы ад цябе і ад дому твайго, і каб засталіся яны толькі ў рацэ».
бо ў гэты раз пашлю ўсе плягі Мае на сэрца тваё, і на паслугачоў тваіх, і на народ твой, каб ведаў ты, што няма падобнага Мне на ўсёй зямлі.
Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.
«Госпадзе Божа, Ты пачаў Свайму слузе аб’яўляць Сваю веліч і руку магутную. Які ж ёсць іншы бог на небе або на зямлі, які б здолеў выканаць справы Твае і прыпадобніцца да магутнасці Тваёй?
Няма другога такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе ды ў славе сваёй па воблаках.
Дык пераканайся сёння і разваж у сэрцы сваім, што толькі Госпад ёсць Бог на небе высока і на зямлі нізка і няма іншага.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.