ВЫХАД 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта імёны сыноў Леві па іх сем’ях: Гэрсон, і Кагат, і Мэрары; а гадоў жыцця Леві было сто трыццаць сем. Біблія (пераклад А.Бокуна) I вось імёны сыноў Левія паводле радаводаў іхніх: Гершон, і Кегат, і Мэрары. А гадоў жыцьця Левія было сто трыццаць сем гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось імёны сыноў Лявія паводле родаў іх: Гірсон, І Кааф, І Мэрары. А гадоў жыцьця Лявія было сто трыццаць сем. |
І пражыў Якуб у зямлі Егіпецкай семнаццаць гадоў, і споўнілася ўсіх дзён жыцця яго сто сорак сем гадоў.
то памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. І забальзамавалі цела яго, і паклалі ў скрыню ў Егіпце.
Ды падзяліў іх Давід на змены па сынах Леві, гэта значыць Гэрсона, Кагата і Мэрары.
Дык паўсталі левіты: Магат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі з сыноў Кагата; далей з сыноў Мэрары — Кіс, сын Абдзі, і Азарыя, сын Ялелэля; з сыноў жа Гэрсона — Ёах, сын Зімы, і Эдэн, сын Ёаха;
Сыны Кагата: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль; таксама і гады жыцця Кагата — сто трыццаць тры.
А Амрам узяў за жонку Ёхабэд, цётку сваю, якая нарадзіла яму Аарона і Майсея; гадоў жыцця Амрама было сто трыццаць сем.
І вось Корэ, сын Ісаара, сына Кагата, сына Леві, і Датан і Абірам, сыны Эліяба, таксама Гон, сын Пэлета, з сыноў Рубэна,
А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.
сыны Мэрары па родах іх: Махалі і Мусі. Вось жа гэтыя роды Леві па сем’ях бацькоў іх.
І выпала жэрабя для родаў Кагата: і атрымалі сыны Аарона святара, ад пакалення Юды, і Сімяона, і Бэньяміна трынаццаць гарадоў.
Далей сынам Гэрсона выпала жэрабем, каб атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленняў Ісахара, і Асэра, і Нэфталі, і паловы пакалення Манасы ў Басане.
з пакалення Сімяона дванаццаць тысяч, з пакалення Леві дванаццаць тысяч, з пакалення Ісахара дванаццаць тысяч,