І ўдарыць Госпад Ізраэль так, што будзе ён дрыжаць, як трыснёг на вадзе, і выганіць Ізраэль з гэтай добрай зямлі, якую даў бацькам іх, і пераселіць іх за раку за тое, што яны нарабілі сабе ідалаў, каб гнявіць Госпада.
ВЫХАД 34:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але знішчы іх ахвярнікі, разбі іх камяні і ссячы святыя гаі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце, высечыце гаі іхнія, |
І ўдарыць Госпад Ізраэль так, што будзе ён дрыжаць, як трыснёг на вадзе, і выганіць Ізраэль з гэтай добрай зямлі, якую даў бацькам іх, і пераселіць іх за раку за тое, што яны нарабілі сабе ідалаў, каб гнявіць Госпада.
Таксама зруйнавалі храм Баала і замянілі яго на месца нячыстае аж да сённяшняга дня.
Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан.
Але і Мааху, маці Асы, цар выдаліў, каб не была валадаркай за тое, што зрабіла ідала Асэры; яго Аса пабіў на кавалкі і спаліў каля ручая Цэдрон.
І калі сэрца яго набралася адвагі дзеля дарог Госпада, ён таксама выдаліў узгоркі і слупы з Юдэі.
І пакінулі святыню Госпада, Бога бацькоў сваіх, і служылі слупам і ідалам, і дзеля гэтага граху ўзгарэўся гнеў Яго супраць Юдэі і Ерузаліма.
І, калі гэтую ўрачыстасць адсвяткавалі адпаведна звычаю, увесь Ізраэль, які знаходзіўся ў гарадах Юдэі, пайшоў і знішчыў статуі, і пассякалі слупы, разбурылі ўзгоркі ды ахвярнікі перавярнулі не толькі ва ўсёй Юдзе і ў Бэньяміне, але таксама ў Эфраіме і ў Манасе — пакуль дашчэнту не знішчылі. І вярнуліся ўсе сыны Ізраэля ў пасяленні свае ды ў свае гарады.
Таксама яго маленне і выслухванне, і ўсе яго грахі, і злачынствы, а таксама месцы, на якіх ён пабудаваў узгоркі, і зрабіў слупы і ідалаў, перад тым як ён упакорыўся, запісаны ў Размовах Газая.
Не будзеш пакланяцца багам іх і не будзеш служыць ім; не будзеш рабіць, як яны рабілі, але знішчыш іх і паразбіваеш камяні іх.
і не будзе ён глядзець на ахвярнікі, якія зрабілі яго рукі, і на тое, што стварылі пальцы яго, не будзе глядзець на гаі [балванам пасвячоныя] ды кадзільніцы.
Дзеля таго будзе адпушчана правіннасць Якуба, і гэта будзе поўны вынік адпушчэння граху яго, што ён менавіта аддасць усе камяні ахвярнікавыя на парасціранне, як камяні вапнавыя, каб не стаялі больш святыя гаі і ідалы.
каб памяталі сыны іх пра ахвярнікі свае і пра ідалаў сваіх каля дрэў зялёных на высокіх узгорках, на гарах у полі.
выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламайце ўсіх іх ідалаў ды разбіце ўсе статуі, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэў каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, які збудуеш сабе.
Але вось так маеце зрабіць лепш з імі: знішчыце іх ахвярнікі, разбіце іх камяні, ссячыце святыя гаі, а ідалаў спаліце агнём.
толькі так, каб вы не дамаўляліся з жыхарамі гэтай зямлі, а разбурылі іх ахвярнікі. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэта зрабілі?
У тую ноч сказаў Госпад Гедэону: «Вазьмі быка бацькі свайго і другога быка, сямігадовага, і разбуры ахвярнік Баала, уласнасць бацькі свайго, і ссячы святы гай, што каля ахвярніка,
і пастаў ахвярнік Госпаду, Богу твайму, на вяршыні гэтае скалы, на якой раней учыніў ты ахвярапрынашэнне: і вазьмі таксама другога быка, і ўскладзі цэласпаленне на вогнішчы з дрэў, якія ссячэш у святым гаі».