ВЫХАД 33:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж ён уваходзіў у палатку, сыходзіў слуп воблачны і стаяў ля ўваходу ў палатку; і Госпад гаварыў з Майсеем, Біблія (пераклад А.Бокуна) I было, калі Майсей уваходзіў у Намёт, зыходзіў слуп воблачны і станавіўся каля ўваходу ў Намёт, і [Бог] гаварыў з Майсеем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі Майсей уваходзіў у скінію, тады апускаўся слуп хмарны і станавіўся каля ўваходу ў скінію, і гаварыў з Майсеем. |
Прамаўляў да іх у слупе воблака. Яны выконвалі загады Яго і прыказанні, якія даў Ён ім.
І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля.
І па спыненні гэтае размовы на гары Сінай даў Госпад Майсею дзве каменныя табліцы сведчання, напісаныя пальцам Божым.
калі ўсе бачылі, як слуп воблачны стаяў ля ўваходу ў палатку. І стаялі яны, і пакланяліся ля ўваходу ў свае палаткі.
І гаварыў Госпад з Майсеем твар у твар, як звычайна гаворыць чалавек з сябрам сваім. І, калі Майсей вяртаўся ў лагер, слуга яго, Ешуа, сын Нуна, юнак, не выходзіў з сярэдзіны палаткі.
І, калі Майсей ішоў да палаткі, увесь народ уставаў і стаяў кожны ля ўваходу ў сваю палатку; і глядзелі яны ўслед Майсею, аж пакуль ён не ўваходзіў у палатку.
Ніхто хай не ўзыходзіць з табою, і ніхто хай не паказваецца на ўсёй гары; таксама авечкі і валы хай не пасвяцца насупраць».
«Калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, Госпадзе, малю, каб Ты пайшоў з намі; народ, што праўда, цвёрдага карка, але Ты прабач правіннасці нашыя і грахі і зрабі нас Сваёй спадчынай».
І супачыла на мне рука Госпада, і Ён сказаў мне: «Устань, ідзі на поле, і там Я буду з табою гаварыць».
А Я сыду і буду гаварыць з табою, і вазьму ад духа твайго, і перадам ім, каб разам з табою пераносілі яны цяжар народа, а не толькі ты быў ім абцяжараны.
І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, набліжаецца дзень смерці тваёй. Пакліч Ешуа і станьце ў палатцы сустрэчы, каб Я даў яму даручэнні». Дык Майсей і Ешуа пайшлі і сталі ў палатцы сустрэчы.