ВЫХАД 25:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)22 І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)22 I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)22 там Я буду адкрывацца табе і гутарыць з табою над вечкам, сярод двух херувімаў, якія над каўчэгам адкрыцьця, пра ўсё, што толькі буду наказваць празь цябе сынам Ізраілевым. Глядзіце раздзел |