Ён жа паставіў слуп каменны на тым месцы, дзе Бог да яго прамаўляў, складаючы ахвяру вадкую і выліваючы алей.
ВЫХАД 29:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а таксама дзесятую частку эфы найчысцейшай пшанічнай мукі, апырсканай выціснутым алеем, што мае мець колькасць у чацвёртую частку гіна; віно дзеля ўзлівання той жа колькасці на адно ягня. Біблія (пераклад А.Бокуна) I на адно ягня [возьмеш] дзясятую частку [эфы] найлепшае мукі, зьмяшанай з алеем выціснутым, якога чвэрць гіну, і на ўзьліваньне — чвэрць гіну віна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, зьмешанай з чвэрцю гіна чаўленага алею, а дзеля выліваньня чвэрць гіна віна, на адно ягня; |
Ён жа паставіў слуп каменны на тым месцы, дзе Бог да яго прамаўляў, складаючы ахвяру вадкую і выліваючы алей.
Такім чынам, сталася раніцай, калі звычайна складаецца ахвяра, і, вось, вада пацякла дарогаю Эдомскай. І запоўнілася зямля вадою.
А другое ягня ахвяруй увечары адпаведна абраду ранішняга ахвяравання і ахвярнага ўзлівання, дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду,
У ваколіцах яра — удзельнічанне тваё, яны — доля твая; для іх выліваў вадкасці, складаў ахвяру. Ці ж з іх буду мець пацеху?
і калі Я ўвёў іх у зямлю, над якою Я ўзняў руку Маю, каб даць яе ім, убачылі яны кожны ўзгорак высокі і кожнае густалістае дрэва, і ўсклалі там свае ахвяры, і выклікалі гнеў там ахвярамі сваімі; і там ускладалі свае пахкія ахвяры, і ўчынялі ўзліванні свае”.
і кіраўнік мае рупіцца пра цэласпаленні, і ахвяры з ежы, і ўзліванні ў святочныя дні, маладзікі, суботы ды ва ўсе ўрачыстасці народа Ізраэльскага: ён мае прыносіць ахвяру за грэх, і ахвяру з ежы, і цэласпаленні, і ахвяры прымірэння, каб ачысціць дом Ізраэля».
і як ахвяру з ежы мусіць ён ускласці па адной эфе да маладога цяляці і па эфе да барана, і гін алею на кожную эфу.
І ў час святаў і ўрачыстасцей хай будзе ахвяра з ежы на эфу з маладога цяляці і на эфу з барана; а на кожную з авечак хай будзе ахвяра з ежы, колькі дасць рука яго, і гін алею на кожную эфу.
І як ахвяру з ежы павінен ты, акрамя таго, кожную раніцу ўскладаць адну шостую эфы і адну трэцюю гіна алею, каб акрапіць найчысцейшую муку; ахвяра з ежы для Госпада хай будзе заўсёды законнай і вечнай.
і ахвяру з ежы з адной эфы на барана, а ахвяру з ежы на авечку — колькі дасць рука яго, і гін алею на кожную эфу;
і адну эфу на маладое цяля, таксама адну эфу на барана мусіць ён ускласці як ахвяру з ежы, а на авечак — колькі дасць рука яго, і адзін гін алею на кожную эфу.
Не будуць з віна складаць ахвяры Госпаду, і не будуць падабацца Яму іх ахвяры; быццам хлеб жалобы, стануць яны для іх; усе, хто з’ядуць яго, стануцца нячыстымі, бо хлеб іх будзе толькі для жыцця іх; не ўвойдзе ён у дом Госпадаў.
Перапаяшыцеся ды плачце, святары, галасіце, слугі ахвярніка. Увайдзіце, апраніцеся ў зрэбніцу, слугі Бога майго, бо знікла з дома Бога вашага ахвяра хлебная і вадкая.
Хто ведае, ці не адумаецца Ён, і ці не даруе, і ці не пакіне па Сабе дабраславенне — ахвяры хлебныя і вадкія Госпаду, Богу вашаму?
і разам з ім ахвяру з ежы з дзвюх дзесятых мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на прыемны пах Госпаду, а таксама ахвяру вадкую Яму, чвэрць гіна віна.
калі будзеце вы далёка ад вачэй грамады, хай грамада складзе ў ахвяру цэласпалення цяля са статка дзеля паху, прыемнага Госпаду; і ахвяру на ўзліванні да яго, як патрабуе цырымонія, і казла за грэх.
а да паху, прыемнага Госпаду, хай прынясе віна для ўзлівання — трэцюю частку таго ж памеру.
Гэта суботняя ахвяра цэласпалення на кожную суботу, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ўзлівання да яе.
Такія ахвяры ўскладайце штодзень сем дзён: як цэласпаленне, як найпрыемнейшы пах Госпаду. Апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы, павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.
і, як ахвяру з ежы, дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацвёртай часткай гіна найчысцейшага алею.
і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяр з ежы і іх узлівання.
Элеязэр, сын Аарона святара, хай рупіцца аб алеі на асвятленне, і аб найпрыемнейшым пахучым курэнні, і аб ахвяры, якая заўсёды ўчыняецца, і аб алеі намашчэння, і аб усім, што толькі патрэбна для служэння ў скініі, і аб усіх прыналежнасцях, што ў святыні».
ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.