А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,
ВЫХАД 25:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі таксама перамольню з найчысцейшага золата: даўжыня яе хай мае два з паловаю локці, а шырыня — паўтара локця. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зрабі таксама вечка з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня яго паўтара локця; |
А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,
Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,
Зрабіў і перамольню з найчысцейшага золата: даўжынёю — два з паловаю локці, а шырынёю — паўтара локця.
Ён узяў сведчанне і паклаў яго ў каўчэг, і, прасунуўшы скрозь жэрдкі, накрыў зверху перамольняй.
Паставіў Я цябе з херубінам ахінутым, апекуном тваім, на святой гары Божай ты знаходзіўся, хадзіў ты між бліскучых камянёў,
Яго прапанаваў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў Кроў Яго для выяўлення справядлівасці Сваёй, бо не стаў зважаць на папярэднія злачынствы,
Хадзем жа тады з даверам да пасада ласкі, каб атрымаць міласэрнасць і знайсці ласку на спрыяльную дапамогу.
а зверху над каўчэгам былі херубіны славы, ацяняючы перамольню. Аб гэтым падрабязна няма патрэбы цяпер гаварыць.
Ён ёсць уміласціўленне за грахі нашы, ды не толькі за грахі нашы, але і ўсяго свету.