Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.
ВЫХАД 23:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё, што Я сказаў вам, споўніце, і імя чужых багоў не прызывайце, і хай не чуецца яно ў вуснах тваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шануйце ўсё, што Я сказаў вам, і імя іншых багоў не спамінайце; хай ня чуецца яно з вуснаў тваіх. |
Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.
Не будзеш пакланяцца багам іх і не будзеш служыць ім; не будзеш рабіць, як яны рабілі, але знішчыш іх і паразбіваеш камяні іх.
Вось так кажыце ім: «Багі, якія не стварылі неба і зямлю, прападуць з зямлі і з таго, што пад нябёсамі.
“Ды будзе ў той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — сатру імёны ідалаў з зямлі і не будуць болей памятаць іх; і выганю з зямлі лжэпрарокаў і дух нячысты.
Нэба, Баал-Мэон, змяніўшы іх назвы, а таксама Сабаму, даючы назвы гарадам, якія адбудавалі.
Разваліце ахвярнікі іх, пабіце каменныя слупы іх, агнём спаліце гаі іх, і ідалаў паразбівайце, і сатрыце імёны іх з гэтых месцаў.
Дык беражыце пільна душы вашы, бо не бачылі вы ў той дзень ніякага падабенства, калі гаварыў да вас Госпад на гары Гарэб пасярод агню,
Дык сцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет Госпада, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе выяў, падобных да ўсяго, што забараніў Госпад, Бог твой,
Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх
«Такія вось загады, і прыказанні, і законы, якія даў Госпад, Бог ваш, каб я навучыў вас, а вы каб выконвалі іх на зямлі, якую ідзяце ўзяць ва ўласнасць.
5 Углядайся ў сябе і тое, чаму навучаеш, трывай у гэтым; бо, так робячы, і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.
Пільнуйцеся, каб не згубіў хто ласкі Божай, каб які горкі корань, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і праз гэта каб не спракудзіліся многія,
толькі вельмі старанна пільнуйце і на самай справе выконвайце прыказанні і закон, як загадаў вам Майсей, паслугач Госпадаў, каб любіць Госпада, Бога вашага, і хадзіць па ўсіх шляхах Яго, і спаўняць прыказанні Яго, і туліцца да Яго, і служыць Яму ўсім сэрцам і ўсёю душою сваёю».
не сябруйце з народамі, якія між вас пражываюць, і не прысягайце ў імя багоў іх, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім;