А Госпад, Бог бацькоў іх, пасылаў да іх Сваіх вестуноў, ноччу ўстаючы і штодзень напамінаючы, так як шкадаваў народ і месца Свайго прабывання.
ВЫСЛОЎІ 31:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ВАЎ. І ўстае яна ўначы, і раздае ежу дамачадцам сваім і харч — служанкам сваім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім. |
А Госпад, Бог бацькоў іх, пасылаў да іх Сваіх вестуноў, ноччу ўстаючы і штодзень напамінаючы, так як шкадаваў народ і месца Свайго прабывання.
ДЗАЙН. Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік.
Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.
І досвіткам, вельмі рана ўстаўшы, выйшаў і падаўся ў пустыннае месца і там маліўся.
І сказаў Госпад: «Хто, думаеш, ёсць верны і разумны аканом, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім у час меру пшаніцы?
І вось, Ешуа, з ночы ўстаўшы, падняў лагер. І, выйшаўшы з Сэтыма, прыбылі яны на Ярдан; ён і ўсе сыны Ізраэля; і затрымаліся там перад пераправай.