А прыгажэйшага за Абсалома не было мужчыны ва ўсім Ізраэлі, якога б так услаўлялі: ад ступняў ног аж да галавы не было ў ім ніякай заганы.
ВЫСЛОЎІ 27:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як срэбра — у горане, а золата — у печы, так правяраецца чалавек вуснамі таго, хто хваліць [яго]. Біблія (пераклад А.Бокуна) Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што плавільня - срэбру, горан - золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго. |
А прыгажэйшага за Абсалома не было мужчыны ва ўсім Ізраэлі, якога б так услаўлялі: ад ступняў ног аж да галавы не было ў ім ніякай заганы.
«Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: — выратую таго, кім пагарджаюць».
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
і сядзе Ён растапляць і ачышчаць срэбра, і Ён ачысціць сыноў Левія і працэдзіць іх, як золата і як срэбра, і стануць яны складаць Госпаду ахвяры справядліва.
Гора вам, калі аб вас добра гаварыць будуць усе людзі, бо так фальшывым прарокам рабілі бацькі іх.
каб выпрабаваная ваша вера выявілася шмат даражэйшай за золата – яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, – на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.
Дарагія! Не дзівіцеся агню, які дзеля выпрабавання вам з’явіўся, як бы што нечаканае вас напаткала,
А кіраўнікі філістынцаў выходзілі ваяваць; але колькі разоў нападалі яны, Давід з поспехам перамагаў іх лепш, чым усе паслугачы Саўла, і вельмі слаўным сталася імя яго.